Вы тут

«Рэгіянальныя выданні павінны бачыць свайго чытача і засяродзіцца на кірунках, якія прыносяць вынік»


Рэгіянальныя выданні павінны бачыць свайго чытача і засяродзіцца на кірунках, якія прыносяць вынік. Падчас семінара «Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку» пра гэта нагадала начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Шпілеўская.


Яна падкрэсліла важнасць цеснага ўзаемадзеяння мясцовай вертыкалі і раённых выданняў, а таксама грамадскіх арганізацый. На яе думку, толькі ў супрацоўніцтве можна здымаць пункты сацыяльнай напружанасці і вырашаць канфліктныя сітуацыі.

Удзельнікамі семінара ў Гомелі стала каля 100 чалавек, дзейнасць якіх звязана з журналістыкай і сацыяльнай сферай. Яны ж разважалі на тэму «Новыя медыяплатформы і тэхналогіі на службе дзяржаўных інтарэсаў». Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі адзначыў, што лічбавая трансфармацыя СМІ — агульная тэма для ўсіх выданняў, у тым ліку рэгіянальных, якія выкарыстоўваюць унікальны мясцовы кантэнт.

Між тым, як расказаў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў, выданні Гомельскага рэгіёна прыкметна прыбавілі ў аператыўнасці падачы інфармацыі і актыўна ўкараняюць прагрэсіўныя тэхналогіі. Як вынік — за апошні год больш чым у паўтара раза вырасла сумарная колькасць падпісчыкаў на старонкі СМІ вобласці ў сацыяльных сетках.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Інтэрнэт-місія СМІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».