Вы тут

Бальніцы і паліклінікі будуць працаваць па змененым графіку ў лістападаўскія выхадныя


У выхадныя і святочныя дні лістапада ў працу арганізацый аховы здароўя ўнеслі змены, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.


Так, 7 лістапада бальніцы будуць функцыянаваць па графіку святочнага дня, 8 лістапада - рабочага. 9 і 16 лістапада - як па суботах, 10 лістапада - па графіку выхаднога дня.

Амбулаторна-паліклінічныя, санітарна-эпідэміялагічныя, арганізацыі пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі, аптэкі і іншыя 7 лістапада будуць працаваць па графіку святочнага дня, 8 і 9 лістапада - як па суботах, 10 лістапада - па графіку выхаднога дня, 16 лістапада - рабочага.

Нагадаем, працоўны дзень з пятніцы 8 лістапада пераносіцца на суботу 16 лістапада.

Прэв'ю: annahar.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.