Вы тут

Сі Цзіньпін: Вітаем усіх на велізарным кітайскім рынку


Старшыня КНР выступіў на адкрыцці выставы ў Шанхаі.


У Шанхаі адбылася цырымонія адкрыцця ІІ Кітайскай міжнароднай імпартнай ЭКСПА, на якой старшыня КНР Сі Цзіньпін выступіў з прамовай «Адкрытасць, супрацоўніцтва і адзіны лёс». У сваім выступленні Сі Цзіньпін высунуў шэраг канкрэтных мер па курсе адкрытасці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як адзначыў у сваім выступленні старшыня КНР, Кітай будзе надаваць больш увагі ролі імпарту, у большай ступені зніжаць мытныя падаткі і інстытуцыйны сабекошт, развіваць шэраг паказальных зон, дзе імпартны гандаль будзе садзейнічаць інавацыям, а таксама пашыраць імпарт высакаякасных тавараў і паслуг з розных краін.

КНР будзе прасоўваць імпарт і экспарт, таварны гандаль і гандаль паслугамі, двухбаковы гандаль і ўзаемнае інвеставанне, скаардынаванае развіццё гандлю і індустрыі, садзейнічаць парадку і свабодзе фарміравання міжнародных і ўнутраных фактараў, высокаэфектыўнаму размеркаванню рэсурсаў і глыбокай інтэграцыі рынку.

Паднябеная будзе працягваць заахвочваць смелыя спробы выпрабавальных зон свабоднага гандлю і паскараць будаўніцтва порта свабоднага гандлю на востраве Хайнань. Кітай мае намер прасоўваць скаардынаванае развіццё Пекіна, Цяньцзіня і Хэбэя, развіццё эканамічнага пояса ракі Янцзы, інтэграванае развіццё рэгіёну дэльты ракі Янцзы, будаўніцтва рэгіёну «Вялікага заліва» (Гуандун-Сянган-Аомэнь), а таксама будзе распрацоўваць новую дзяржаўную стратэгію па экалагічнай ахове і высакаякасным развіцці ў басейне ракі Хуанхэ.

Як заўважыў Сі Цзіньпін, Кітай будзе працягваць прыкладаць намаганні да выдалення вострых супярэчнасцяў, якія стрымліваюць эканамічнае развіццё, паскараць тэмпы рэформаў у ключавых звёнах і важных галінах, прадастаўляць інстытуцыянальнае забеспячэнне для высокаўроўневай адкрытасці і высакаякаснага развіцця шляхам мадэрнізацыі сістэмы і патэнцыялу дзяржаўнага кіравання.

КНР будзе бесперапынна ўдасканальваць дзелавое асяроддзе з арыентацыяй на рынак, якое дзейнічае на аснове закона і мае міжнародны ўзровень, пашыраць доступ да рынку для замежных інвестараў. Мяркуецца ўдасканальваць прававую сістэму абароны правоў на інтэлектуальную ўласнасць, якая ўсямерна ўзмацняць выкананне адпаведных законаў і ўмацоўваць судовую абарону правоў на інтэлектуальную ўласнасць у дачыненні да грамадзянскага і крымінальнага правасуддзя.

Кітай гатовы разам з вялікай колькасцю краін весці перамовы і заключаць пагадненне аб свабодным гандлі высокага ўзроўню, паскараць працэс перамоваў па кітайска-еўрапейскай інвестыцыйнай дамове, пагадненні аб свабодным гандлі паміж Кітаем, Японіяй і Карэяй. КНР будзе актыўна прымаць удзел у супрацоўніцтве ў рамках ААН, Групы 20, АТЭС, БРІКС і г. д., і сумесна прасоўваць развіццё эканамічнай глабалізацыі наперад.

КНР будзе працягваць прытрымлівацца прынцыпу сумесных абмеркаванняў, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання, прытрымлівацца канцэпцыі адкрытага, зялёнага развіцця і сумленнасці, няўхільна рухацца да мэты высокага ўзроўню, выгод для народа і стабільнасці, а таксама прасоўваць высакаякаснае развіццё сумеснага будаўніцтва «Аднаго пояса і аднаго шляху».

Прэв'ю: russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

Чаму трэба праводзiць цеплавую мадэрнiзацыю?

У распараджэннi, падпiсаным на мiнулым тыднi кiраўнiком дзяржавы, ёсць пункт, якi датычыцца капрамонту жыллёвага фонду.

Грамадства

Што рабіць з безнагляднымі жывёламі?

Што рабіць з безнагляднымі жывёламі?

Пасля праходжання юрыдычнай экспертызы на разгляд урада паступiць праект пастановы Савета Мiнiстраў «Аб пытаннях па абыходжаннi з жывёламi».

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.