Вы тут

Раім схадзіць


Дабрачынная акцыя «Добры суп», Кінафестываль «Лістапад», Чароўная восень ката, Фільм «Возера радасці», Дзень віртуальнай рэальнасці, Выстава «Душой я вольны чалавек» пра Пецярбург Купалы і іншаеафіша «Звязды» з 5 па 11 лістапада.


Сустрэча з Адамам Глобусам

Дзе: Перасмешнік, г. Мінск, вул. Няміга, 5/1

Калі: 5 лістапада, 19:30

Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя абавязкова

На сустрэчы з аўтарам пройдзе абмеркаванне новай кнігі, будуць зачытаныя ўрыўкі, а яшчэ можна будзе задаць пытанні публічна і ананімна. Пад заслону вечара Адам Глобус зачытае свае любыя вершы, а мадэраваць сустрэчу будзе беларуская тэлевядучая Ганна Лахтанава.

Адам Глобус - беларускі пісьменнік, паэт, мастак, выдавец. Як толькі не называюць Адама Глобуса ў СМІ: піянер беларускай эратычнай літаратуры, выдавец «лёгкага чытва», сын класіка, скандальны аўтар, «раздражняльнік» беларускай грамадскасці. Але кожны пагодзіцца, што гэта культавая персона беларускай сучаснасці. Ён любіць беларускую мову так прыгожа і адчайна, што не можа не захапляць. Ён піша на беларускай так бліскуча, што немагчыма не зачытацца.

Аўтар больш за 20-ці кніг: «Парк», «Смерць - мужчына», «Дамавікамерон», «Толькі не гавары маёй маме», «сУчаснікі», «Казкі», «Play.By». Не так даўно выйшла новая кніга Адама Глобуса «Рысы».

У новай кнізе «Рысы» сабраны партрэты выбітных майстроў літаратуры і мастацтва. Іх усіх добра ведае аўтар, таму чытач убачыць шмат асабістага і кранальнага, таго, пра што не змогуць напісаць іншыя. На першы погляд, суб'ектывізм Глобуса можа падавацца занадта катэгарычным, але яго кампенсуе шчырасць і сапраўдная любоў да апісаных творцам.

Колькасць месцаў абмежавана! 18+


Прэзентацыя кнігі Людмілы Хмяльніцкай «Лёс інсургента: Дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе»

Дзе: Дом Ваньковічаў, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а

Калі: 5 лістапада, 18:30

Колькі каштуе: бясплатна

Прэзентацыя кнігі Людмілы Хмяльніцкай «Лёс інсургента: Дакументальная аповесць аб Аляксандру Рыпінскім і ягоным часе». Біяграфія аднаго з выбітных дзеячаў польска-беларускага культурнага памежжа, удзельніка паўстання 1830—1831 гг., паэта, фалькларыста выйшла ў серыі «Наша ХІХ стагоддзе» выдавецтва «Лімарыус» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

«Вывучэнне беларускага фальклору, заахвочанае любоўю да мовы і народа, сярод якога рос, а таксама ўласныя літаратурныя творы, напісаныя на роднай яму польскай мове, робяць творчасць А. Рыпінскага здабыткам адразу дзвюх славянскіх літаратур — польскай і беларускай. Яшчэ з маладых гадоў А. Рыпінскі жыў толькі ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі пра гонар і абавязак. Яго пераследавалі ўлады царскай Расіі, і ён быў вымушаны пакінуць месцы, дзе нарадзіўся. Раптоўныя развітанні з сябрамі і блізкімі, суровае жыццё эмігранта, якое прымушала да пераездаў з краіны ў краіну, да нечаканай змены дзейнасці, разумелася не ўсімі нават у яго акружэнні...», — адзначае аўтарка.

Дакументальная аповесць віцебскай даследчыцы Людмілы Хмяльніцкай заснавана на архіўных матэрыялах. Сярод герояў гэтай кнігі таксама паэты Адам Міцкевіч і Вільгельм Кюхельбекер, палітыкі Адам Ежы Чартарыйскі і Анджэй Тавяньскі, імператары і міністры, дыпламаты і вайскоўцы. У кнізе апісваецца жыццёвы шлях Аляксандра Рыпінскага ад навучання ў Віцебскай базыльянскай гімназіі да жыцця ў эміграцыі і вяртання на радзіму, прадстаўляецца агляд друкаванай і нявыдадзенай творчай спадчыны. Упершыню падрабязна разглядаюцца апошнія гады жыцця, падаюцца дата смерці і месца пахавання.

Аляксандр Рыпінскі, аўтар першай кнігі пад назвай «Беларусь» («Białoruś»), вяртаецца на радзіму.

У прэзентацыі бяруць удзел:  

Людміла Хмяльніцкая, гісторык культуры, аўтарка кнігі; Ірына Багдановіч, кандыдат філалагічных навук, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў; Дзмітрый Матвейчык, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі; Сямён Букчын, кандыдат філалагічных навук, пісьменнік

Мадэратар  - Аляксандр Фядута, доктар габілітаваны гуманітарных навук, каардынатар выдавецкай серыі «Наша XIX стагоддзе».


Акцыя «Добры суп»

Дзе: г. Мінск, Green City, Dana Mall і Galleria Minsk

Калі: 5, 6 лістапада, з 10:00

Колькі каштуе: свабодны кошт

Ігракі футбольнага клуба БАТЭ ўладкаваліся на кухню мінскага рэстарана, каб прыгатаваць «Добры суп».

У рэстаране паназіяцкай кухні Gan bei футбалісты каманды БАТЭ, пад кіраўніцтвам індыйскага шэф-кухара, рыхтавалі для гасцей традыцыйны азіяцкі суп «рамэн». Так зоркі футбола сумесна з Gan bei і міжнароднай арганізацыяй дапамогі дзецям UNIHELP запусцілі дабрачынную акцыю «Добры суп».

Для акцыі «Добры суп» распрацавалі адмысловае меню: «Рамэн з курыцай», «Таматавы суп з крэветкамі і драўнянымі грыбамі» і «Кісла-востры суп з марскім акунём».

З 4 па 6 лістапада ўключна можна будзе сагрэцца «Добрым супам» па свабоднай цане: колькі заплаціць за страву - вырашайце самі. Пры замове любой з трох пазіцый з адмысловага меню, замест рахунку за суп афіцыянт прынясе вам дабрачынны бокс, а ўсе выручаныя сродкі, будуць накіраваны на куплю інвалідных калясак для дзяцей з ДЦП.

Акцыя дзейнічае ва ўсіх трох рэстаранах Gan bei, якія размешчаны ў самых буйных ТРЦ сталіцы: Green City, Dana Mall і Galleria Minsk. Кожны наведвальнік можа замовіць толькі адзін суп, а асноўнае меню, дзе прадстаўлены традыцыйныя рэцэпты з Індыі, Кітая і Японіі, дзейнічае ў звычайным рэжыме.


Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»

Дзе: г. Мінск

Калі: 1-8 лістапада

Штогод ММКФ «Лістапад» прывозіць у Мінск лепшае кіно з усяго свету. Асноўныя конкурсы ігравога і дакументальнага кіно сфакусіраваныя на новых фільмах, створаных у краінах былога сацыялістычнага лагера: краінах СНД, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Балтыі. На галоўную ўзнагароду Мінскага МКФ прэтэндуюць карціны гэтага рэгіёна, што атрымалі прызнанне самых прэстыжных кінафестываляў свету. Конкурс «Маладосць на маршы» прадстаўляе калекцыю дэбютных работ аўтараў з усяго свету, якія здабылі прызнанне прафесіяналаў і гледачоў.

На ММКФ «Лістапад» працуе сем складаў міжнароднага журы. Самыя пачэсныя ўзнагароды фестывалю –  гран-пры «Золата Лістапада» («За лепшы фільм»), «Срэбра Лістапада» («Фільм як з'ява мастацтва», прысуджаецца Міжнародным журы кінапрэсы), «Бронза Лiстапада» (прыз глядацкіх сімпатый за лепшы ігравы фільм).

На працягу фестывальнага тыдня на 6 пляцоўках адбываецца больш за 200 сеансаў. Большасць паказаў суправаджаецца сустрэчамі са стваральнікамі фільмаў у фармаце Q&A. Майстар-класы, рэтраспектывы, выставы дапаўняюць фестывальную праграму. ММКФ «Лістапад» штогод наведваюць да 40 000 гледачоў і больш за 100 гасцей з усяго свету. Сярод іх – культурная і дзелавая эліта сусветнага кінематографа.

Засанвальнікамі ММКФ «Лістапад» з'яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Фестываль праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Праграму і расклад глядзіце на сайце.


Дзень віртуальнай рэальнасці

Дзе: Avalon vr, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 9

Калі: 7 лістапада, 11:00

Колькі каштуе: 12-15 BYN

7 лістапада ў рамках Індустрыяльнай платформы ММКФ «Лістапад» пройдзе Дзень віртуальнай рэальнасці! Мерапрыемства атрымае васьмігадзінную праграму, якая разгорнецца на двух пляцоўках VR-арэны AVALON ў ТРЦ ​​Galleria.

На першай пляцоўцы, у дэманстрацыйнай зале, будуць арганізаваны паказы VR-фільмаў з Польшчы, Літвы, Францыі, Беларусі, Аргенціны, Чэхіі і ЗША. У праграме паказаў - фестывальныя хіты VR-секцый Венецыянскага кінафестывалю, Sundance, Tribeca, SXSW і Annecy.

На другой пляцоўцы, у Лабараторыі, пройдуць спікер-сесіі, воркшопы і закрытыя дэманстрацыі ад спецыялістаў з сферы вытворчасці і дыстрыбуцыі кантэнту для віртуальнай рэальнасці.

Госці мерапрыемства:

  • Яцэк Наглоўскі (Польшча), рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар, уладальнік больш за 40 міжнародных кінапрэмій;
  • Віталіус Жукас (Літва), крэатыўны прадзюсар VR-фільма "Trail of Angels", заснавальнік студыі OKTA.

Дзень віртуальнай рэальнасці арганізаваны пры падтрымцы пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь і Французскага Інстытута ў Парыжы.

Падрабязнасці на сайце мерапрыемства або па тэлефоне +375 29 753-16-63.


Чароўная Восень Ката

Дзе: Музей ката, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 23

Калі: па 30 лістапада, аўт-ндз — 11:00-20:00

Колькі каштуе: 7BYN - для дзяцей, студэнтаў; 9 BYN - для дарослых

Фарбы восені напаўняюць прастору Музея Ката. Гэтай восенню музей падорыць наведвальнікам асабліва ўтульную і цёплую атмасферу. Наведвальнікаў чакае займальныя зносіны з катамі і кошкамі, а таксама творы мастацтва, літаратура, гульні і многія іншыя забавы на каціную тэматыку.

Кожнаму наведвальніку падаюцца ў падарунак гарачыя напоі і прысмакі з Котакафэ.


Дзень Піяніста

Дзе: Арт-прастора Свету класічнай музыкі,  г. Мінск, ул.Кірыла і Мяфодзія 8, другі паверх

Калі: 8 лістапада, 16:00

Колькі каштуе: 10 BYN (на некаторыя сустрэчы ўваход вольны)

8 лістапада ў Арт-прасторы Свету класічнай музыкі Вас чакаюць разнапланавыя мерапрыемствы, інтэрактыў і шмат фартэпіяннай музыкі!

  • 16:00 Адкрытая сустрэча з піяністам і педагогам - Арцёмам Шаплыка, знаёмства з настаўнікамі школы і прэзентацыя новых мадэляў электронных музычных інструментаў ад салона Piano.by. Мы пагаворым пра музыку і кампазітараў, аб эпохах і стылях, аб самых значных і цудоўных класічных творах. Вы зможаце пагуляць і папрацаваць над сваімі любімымі п'есамі. Уваход вольны!
  • 18:00 «Паказ талентаў». Выступленні лепшых выпускнікоў і навучэнцаў «Музычнай школы Арцёма Шаплыка», а таксама іншых музычных школ Рэспублікі Беларусь.Уваход вольны!
  • 20:00 «Вечар жывой фартэпіяннай музыкі». Заснавальнік і дырэктар Арцём Шаплыка выканае шэдэўры фартэпіяннага мастацтва. Уваход па білетах.

Вас чакае знаёмства з эпохамі: ад барока да імпрэсіянізму, сустрэча з найярчэйшымі кампазітарамі і творамі. Вы даведаецеся найцікавейшыя факты з іх жыцця і паслухаеце выдатную музыку ў выкананні Арцёма Шаплыка - прафесійнага піяніста, саліста Белдзяржфілармоніі, заснавальніка прыватнай музычнай школы.

Вечар пабудаваны ў фармаце дыялогу - слухачы не проста прысутнічаюць на сустрэчы, а з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі абмеркавання, будуюць здагадкі і малавядомыя факты пра вядомыч шэдэўры класічнай музыкі!

У праграме - дыялог на тэму наступных кампазітараў і твораў, а таксама іх жывое выкананне на раялі:

  • Бах «Таката і фуга рэ-мінор»
  • Бетховен «Да Элізы», «Месяцовая саната»
  • Моцарт «Лёгкая саната», «Турэцкі ронда»
  • Шапэн «Вальс да дыез-мінор»
  • Дэбюсі «Месяцовае святло»

Праграма неаднаразова праводзілася з велізарным поспехам у закрытым фармаце на карпаратыўных мерапрыемствах, зараз яна прадстаўлена ў камернай атмасферы Арт-прасторы Свету класічнай музыкі.

Кантакты для даведак: +375 (29) 241-49-25, info@classicalmusic.by


Фільм «Возера радасці» па матывах рамана Віктара Марціновіча

Кадр з фільма. news21.by

Дзе: кінатэатр «Масква», г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 13

Калі: 5 лістапада (кінатэатр «Беларусь») - 21:00, 13 лістапада - 19:00

Колькі каштуе: 6-7 BYN

У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому. Фільм створаны па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча. Сусветная прэм'ера стужкі адбылася ў Клермон-Ферране — на галоўным сусветным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў. Пасля гучнай фестывальнай прэм’еры «Возера радасці» атрымала шэраг прызоў на іншых прэстыжных еўрапейскіх фэстывалях.

Рэжысёр: Аляксей Палуян

У ролях: Анастасія Пляц, Аляксандр Прымшыц, Ігар Сігаў


Выстава «Душой я вольны чалавек» 

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, г. Мінск, вул. Я. Купалы, 4

Калі: па 5 снежня, пн-ндз - 11:00-19:00

Экспануецца выстаўка «Душой я вольны чалавек» да 110 годдзя прыезду Янкі Купалы ў Санкт-Пецярбург. Горад, у якім паэт жыў і вучыўся ў 1909–1913, адыграў вялікую ролю ў станаўленні яго літаратурнага майстэрства, тут убачылі свет яго першыя зборнікі, адбылася трыумфальная прэм’ера «Паўлінкі» – знакамітай купалаўскай п’есы, якая і сёння з’яўляецца візітоўкай беларускага тэатра. 

Выстаўка распавядае пра Пецярбург Янкі Купалы – адзін з цэнтраў беларускага нацыянальнага адраджэння, – знаёміць з колам сяброў і аднадумцаў, у якіх паэт знайшоў падтрымку. У экспазіцыі прадстаўлены выданні першай беларускай легальнай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца», сярод якіх творы Янкі Купалы. Унікальныя дакументы і меморыі прадстаўляюць лідараў беларускага адраджэння: прафесара Браніслава Эпімаха-Шыпілу, этнографа Антона Грыневіча, Вацлава Іваноўскага, Алаізу Пашкевіч – і асвятляюць дзейнасць Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта, распавядаюць пра пецярбургскую пастаноўку «Паўлінкі» (1913), пра візіты паэта ў Ленінград у 1920–1930 я гг. Карта з беларускімі адрасамі дазволіць адшукаць купалаўскія мясціны ў сучасным горадзе.

Асобны раздзел прысвечаны аднаму з першых прафесійных перакладчыкаў вершаў Янкі Купалы і блізкаму сябру паэта Апалону Карынфскаму, знаёмства з якім адбылося ў Пецярбургу. Рарытэты з музейных збораў прадстаўляюць таксама Максіма Горкага, Валерыя Брусава, Яўгена Мазалькова, Сяргея Гарадзецкага – перакладчыкаў Янкі Купалы. А комплекс, прысвечаны купалаўскаму перакладу паэмы Аляксандра Пушкіна «Медны коннік», аднаму з самых значных у спадчыне беларускага творцы, прадстаўляе самога Купалу як перакладчыка рускай класікі. 

Дакументальны аповед дапаўняюць мастацкія работы беларускіх жывапісцаў і графікаў Віктара Барабанцава, Уладзіміра Сулкоўскага, Янкі Раманоўскага, Віктара Александровіча, скульптараў Валяр’яна Янушкевіча і Паўла Лука. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».