Вы тут

Як працуюць пошта, паліклінікі і бальніцы ў доўгія выхадныя?


Графік работы многіх устаноў памяняецца ў сувязі з лістападаўскімі выхаднымі і святамі.


У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя паведамілі, як зменіцца графік работы ў арганізацыях аховы здароўя ў гэтыя доўгія выхадныя.

Так, бальнічныя арганізацыі 7 лістапада будуць працаваць па графіку святочнага дня, 8 лістапада — па графіку звычайнага рабочага дня, 9 і 16 лістапада — па графіку суботы, 10 лістапада — выхаднога дня.

Амбулаторна-паліклінічныя ўстановы, арганізацыі пералівання крыві, медыцынскай тэхнікі, аптэкі і іншыя 7 лістапада будуць працаваць па графіку святочнага дня, 8 і 9 лістапада — як у суботу, 10 лістапада — па графіку выхаднога дня, 16 лістапада — рабочага дня.

* * *

У РУП «Белпошта» расказалі пра рэжым работы аб'ектаў паштовай сувязі 7 лістапада 2019 года.

У прыватнасці, згодна з паведамленнем прэс-службы ведамства, 7 лістапада будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі.

Больш падрабязна аб рэжыме работы аб'ектаў паштовай сувязі можна даведацца ў кантакт-цэнтры РУП «Белпошта» па нумары 154 і па нумарах: (МТС) +375 33 3000 154, (А1) +375 44 5900 154.

Святлана Бусько

Прэв'ю: yandex.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».