Вы тут

Спікер дзеючага парламента раскрыў сутнасць асабістых прыёмаў грамадзян


Вырашыць першыя і ўбачыць другія — такая місія заканадаўцаў падчас асабістага прыёму грамадзян. Пра гэта казаў і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, каментуючы вынікі сустрэчы з выбаршчыкамі ў Докшыцкім райвыканкаме.


На думку спікера, асабістыя прыёмы вельмі важны. «Трэба разумець, што ў нашай краіне гэта не разавыя акцыі, а сістэмная работа, выбудаваная на планавай аснове. Напрыклад, я раз у квартал у кожным раёне сваёй выбарчай акругі стараюся правесці такія сустрэчы з насельніцтвам. Яны шмат што даюць, — перакананы Уладзімір Андрэйчанка. — Мы вырашаем канкрэтныя пытанні людзей. Безумоўна, яны розныя, у тым ліку ёсць тыя, якія немагчыма адразу вырашыць. Тады ідуць пэўныя даручэнні райвыканкамам, дзесьці стараемся аказаць дапамогу ў іх вырашэнні. Сустракаюцца і пытанні, якія немагчыма вырашыць. Мы таксама аб гэтым гаворым».

Асобную ўвагу Уладзімір Андрэйчанка засяродзіў на двух найбольш важных, на яго погляд, момантах, звязаных з правядзеннем асабістых прыёмаў. «Першы: яны даюць магчымасць паглядзець, ці ёсць для гэтага рэгіёна нейкія сістэмныя пытанні, якія хвалююць усё насельніцтва. Ёсць разавыя (капрамонт і г. д.), мы стараемся іх вырашыць. Другі момант важны для нас як прадстаўнікоў заканадаўчай улады: суаднесці сваю работу з патрэбнасцямі людзей і выкарыстоўваць гэтыя напрацоўкі ў заканадаўчай дзейнасці», — падкрэсліў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што ёсць пытанні сацыяльнай сферы, звязаныя са змяншэннем колькасці жыхароў у сельскай мясцовасці. «Гэта сістэмнае пытанне, на якое неабходна рэагаваць. Яно няпростае, патрабуе грошай, але яго трэба вырашаць», — перакананы ён.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў нагадаў, што ў час рэалізацыі праграмы адраджэння вёскі ўдалося значна падцягнуць аграгарадкі, там было пабудавана шмат жылля. Магчыма, трэба паглядзець, як жывуць і развіваюцца цяпер гэтыя населеныя пункты, выдзеліць найбольш перспектыўныя і зноў звярнуць на іх павышаную ўвагу, абнавіць іх сацыяльную базу, паглядзець рабочыя месцы.

«Некаторая нераўнамернасць ёсць у развіцці тэрыторый як сярод раёнаў, так і сярод абласцей. Вось гэтыя пытанні нам трэба разгледзець на ўзроўні краіны. Хутка будзе вярстацца праграма на наступную пяцігодку. Думаю, трэба на іх звярнуць асаблівую ўвагу», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

Усяго на прыём да спікера ў Докшыцах звярнуліся тры заяўнікі. Адзін зварот быў звязаны з асабістым пытаннем, астатнія датычыліся працаўладкавання, вырашэння бытавых праблем. Першы зварот Уладзімір Андрэйчанка ўзяў на кантроль, вырашыць пытанні з астатнімі людзям дапамогуць мясцовыя ўлады.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама прыняў удзел у адкрыцці рэканструяванага харчаблока Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы. На яго абнаўленне з мясцовага бюджэту было накіравана 700 тысяч рублёў.

Паводле БелТА

Прэв'ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Праблемы індывідуальныя і сістэмныя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».