Вы тут

Рэсурсны цэнтр машынабудаўнічага профілю з'явіўся ў Оршы


У Аршанскім дзяржаўным механіка-эканамічным каледжы пачаў працаваць рэсурсны цэнтр машынабудаўнічага профілю.


Тут можна атрымаць прэстыжныя і запатрабаваныя на рынку працы спецыяльнасці, а таксама павысіць кваліфікацыю тым, хто ўжо працуе і выкладае. Дарэчы, на сённяшні дзень у Віцебскай вобласці аналагаў гэтай адукацыйнай установе няма. А сярод такіх жа ў краіне гэты рэсурсны цэнтр па тэхнічным забеспячэнні адзін з найлепшых.

У рэсурсным цэнтры, які стаў сапраўдным падарункам для рэгіёна, ёсць лабараторны корпус, механічныя майстэрні фрэзернай і такарнай апрацоўкі матэрыялаў на малагабарытных станках з праграмным кіраваннем. Таксама абсталявалі майстэрню фрэзернай і такарнай апрацоўкі матэрыялаў на прамысловых станках. Лабараторыі і майстэрні аснашчаны сучасным вучэбным абсталяваннем як айчыннай, так і замежнай вытворчасці.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, звяртаючыся падчас урачыстага адкрыцця цэнтра да выкладчыкаў і навучэнцаў механіка-эканамічнага каледжа, падкрэсліў, што на вытворчасці высокакласныя спецыялісты заўсёды ў дэфіцыце. Напрыклад, аператары станкоў з лічбавым кіраваннем. І менавіта ў такіх цэнтрах можна атрымаць веды і навыкі, якія будуць заўсёды высока ацэньвацца. Адпаведна, гэта гарантуе добрую зарплату і перспектыву росту ў прафесійным плане. І на Аршаншчыне падчас мадэрнізацыі вытворчасці такіх працоўных месцаў становіцца ўсё больш.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка адзначыў, што такія ўстановы дазваляюць рыхтаваць спецыялістаў, якія адпавядаюць патрэбам часу. Кіраўнік ведамства выказаў упэўненасць, што «начынне» цэнтра самае перадавое. І цяпер трэнд - арганізацыя навучання ва ўстановах, дзе магчыма стаць майстрам сваёй справы яшчэ да пачатку працы.

Гасцям паказалі аўдыторыі, майстэрні і лабараторыі. Цікава, што яны і да паслуг прадстаўнікоў іншых устаноў адукацыі, у тым ліку і ўніверсітэтаў, у тым ліку з Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.