Вы тут

Сродкі для мыцця з 2020 года давядзецца дэклараваць


Сінтэтычныя мыйныя сродкі для мыцця з красавіка 2020 года падлягаюць абавязковаму дэклараванню, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


Абавязковае дэклараванне прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 кастрычнiка 2019 г. № 706, якім унесены змяненні ў пастанову ад 21 кастрычніка 2016 г. № 849. У дакуменце прапісана неабходнасць абавязковага пацвярджэння адпаведнасці ў форме дэкларавання розных тыпаў мыйных сродкаў для мыцця: у парашку, у гранулах, агламераваных, фармаваных (таблеткі, блокі і інш.), вадкіх (у тым ліку загушчаным, уключаючы гелі) і ў выглядзе пасты.

Новаўвядзенне тлумачаць неабходнасцю забяспечыць абарону айчыннага рынку ад небяспечнай і няякаснай прадукцыі.

Норма уступіць у сілу праз паўгода пасля афіцыйнага апублікавання - з 24 красавіка 2020 года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.