Вы тут

Выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць сёння ў Беларусі


Выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдуць сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.


Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК кандыдатах у сенатары пройдзе ў кожнай вобласці і Мінску на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню, Мінгарсавета.

Савет Рэспублікі - палата тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Парадак яе фарміравання спалучае элементы выбарнасці і прызначэння. Па восем членаў абіраюцца ад кожнай вобласці і Мінска шляхам тайнага галасавання, яшчэ восем сенатараў прызначае Прэзідэнт. Усяго ў склад верхняй палаты парламента ўваходзіць 64 чалавекі. Амаль усе з іх працуюць на грамадскіх пачатках. Толькі старшыня Савета Рэспублікі, віцэ-спікер, старшыні пастаянных камісій з'яўляюцца вызваленымі работнікамі і атрымліваюць зарплату.

Вынікі выбараў ЦВК падвядзе 12 лістапада.

Прэв'ю: sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».