Вы тут

Беларусь і Латвія прапрацуюць зручны для заўзятараў расклад цягнікоў падчас ЧС-2021 па хакеі


Беларусь і Латвія прапрацуюць зручны для заўзятараў расклад цягнікоў падчас чэмпіянату свету па хакеі ў 2021 годзе. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні праўлення LDz (Латвійскай чыгункі) Марыса Клейнбергса з начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым, паведамляе сайт LDz.


"Улічваючы, што вясной 2021 года ў Рызе і Мінску пройдзе чэмпіянат свету па хакеі сярод мужчын, LDz і БЧ будуць супрацоўнічаць для забеспячэння зручных для заўзятараў зносін паміж сталіцамі дзвюх дзяржаў. Для гэтага плануецца распрацаваць спецыяльны графік курсіравання цягнікоў. Праца па гэтым пытанні прадоўжыцца пры падрыхтоўцы графіка руху цягнікоў на 2020/2021 гады", - адзначылі ў прэс-службе.

За 9 месяцаў 2019 года ў зносінах паміж Менскам і Рыгай былі перавезены 15,5 тыс. пасажыраў, што на 15,3% больш, чым за той жа перыяд мінулага года. Кіраўніцтва двух чыгуначных прадпрыемстваў дамовілася аб працы над павышэннем пасажырапатоку, у тым ліку для таго, каб зрабіць чыгуначныя перавозкі больш канкурэнтаздольнымі і зручнымі. "Гэтага можна было б дасягнуць як шляхам больш цеснага супрацоўніцтва з турыстычнымі кампаніямі, так і дзякуючы распрацоўцы прапаноў па камбінаваных транспартных білетах, каб турысты маглі своечасова спланаваць падарожжа рознымі відамі транспарту і набыць неабходныя праязныя дакументы", - растлумачылі ў LDz. Плануецца таксама пошук рашэнняў, якія дазваляюць зрабіць для пасажыраў паездку на цягніку паміж Мінскам і Рыгай больш хуткай.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.