Вы тут

Андрэйчанка сустрэўся з Паслом Латвіі ў Рэспубліцы Беларусь Семанісам


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эйнарсам Семанісам.


Фота БЕЛТА.

Паслом у нашу краіну спадар Семаніс быў прызначаны сёлета ў пачатку жніўня. Да гэтага ён прадстаўляў Латвію ў Літве, Мальтыйскім ордэне, Ватыкане, Польшчы, Фінляндыі, Балгарыі, Кітаі, ЗША.

— Мы ведаем, што ў вас ужо вельмі вялікі вопыт дыпламатычнай работы і ў суседніх з Рэспублікай Беларусь дзяржавах, і ў далёкім замежжы. Разлічваем, што і ваш вопыт, і наша актыўная работа дазволяць выпрацаваць новыя кірункі супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі, — сказаў, вітаючы госця, Уладзімір Андрэйчанка. — Мы зацікаўленыя, каб супрацоўніцтва ўмацоўвалася ў далейшым, былі ўзаемапаразуменне, давер, і не толькі паміж Беларуссю і Латвіяй, але ў цэлым у нашым рэгіёне.

У апошні час значна актывізаваліся міждзяржаўныя, парламенцкія кантакты, адзначыў спікер і выказаў упэўненасць, што будучы візіт Прэзідэнта Беларусі ў Латвію надасць сур'ёзны імпульс нарошчванню двухбаковых адносін.

Што датычыцца парламенцкага супрацоўніцтва, то яно развіваецца не толькі на двухбаковай аснове, але і на міжнародных пляцоўках, дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. У гэтай сувязі ён нагадаў пра сумесную работу над рэзалюцыямі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ і прапанаваў працягнуць такую практыку, бо яна спрыяе ўсталяванню даверу паміж краінамі і бяспецы ў рэгіёне.

«Нам трэба актыўна выкарыстоўваць і пляцоўку Парламенцкай канферэнцыі Балтыйскага мора. Мы зацікаўленыя атрымаць там статус назіральніка», — заявіў беларускі парламентарый. Пры гэтым ён са шкадаваннем заўважыў, што пакуль не адбылося сустрэчы на ўзроўні кіраўнікоў парламентаў, і выказаў надзею, што падчас місіі спадара Семаніса ў Беларусі гэта «недарэчнасць будзе выпраўленая».

Стратэгічным пытаннем для абедзвюх краін Уладзімір Андрэйчанка назваў супрацоўніцтва ў транспартна-транзітнай сферы. «Думаю, дэпутатам трэба актыўна падтрымліваць праекты, выгадныя Латвіі і Беларусі», — выказаў думку старшыня ніжняй палаты беларускага парламента.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Добрыя суседзі і дзелавыя партнёры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Усё, як у казцы: прыгожая зала, музыка, пачастункі. Абаяльныя людзі распавядаюць аб правільным харчаванні і рэкламуюць свой тавар...

Грамадства

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

Гэта адходы шкла, паперы, пластыку, шын, батарэек, машыннага масла...

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».