Вы тут

Абласную алімпіяду па фінансавай пісьменнасці правядуць у Мінску 15 лістапада


Абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці адбудзецца ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.


У мерапрыемстве прымуць удзел 70 вучняў: па тры прадстаўнікі ад кожнага раёна вобласці і Жодзіна, а таксама школьнікі з іншых устаноў адукацыі абласнога падпарадкавання. Усяго ў адборы спаборнічалі больш за 4 тысячы вучняў 10-11 класаў з больш чым 390 устаноў адукацыі сталічнага рэгіёну.

Усім удзельнікам абласнога этапу трэба прайсці тэставанне па пытаннях, звязаных з валоданнем базавымі навыкамі па фінансавай пісьменнасці. Арганізатары алімпіяды пастараліся максімальна адлюстраваць у заданнях сітуацыі, з якімі вучні могуць сутыкнуцца ў звычайным жыцці. Традыцыйна ў алімпіядныя заданні будзе ўключана і пытанне адкрытага тыпу. Кожны ўдзельнік атрымае магчымасць праявіць ўзровень фінансавых ведаў і творчы падыход, выказаць пункт гледжання і прывесці свае аргументы.

Пераможцы абласнога этапу прымуць удзел у заключным (рэспубліканскім) этапе алімпіяды, які пройдзе ў Нацыянальным банку Беларусі 13 снежня. Па традыцыі з фіналістамі сустрэнуцца прадстаўнікі кіраўніцтва банка і Міністэрства адукацыі.

Прэв'ю: math.spb.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.