Вы тут

Шанхай стаў чацвёртым кітайскім пабрацімам Мінска


Шанхай стаў горадам-пабрацімам Мінска. Адпаведнае пагадненне заключана падчас правядзення Дзён Мінска ў Шанхаі, паведамляюць «Мінск-Навіны».


Фота прэс-службы Мінгарвыканкама

Дакумент замацавалі подпісамі намеснік старшыні Народнага ўрада Шанхая Сюй Куньлинь і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак.

- Год таму паміж гарадамі было заключана пагадненне аб намерах па ўсталяванні дружалюбных сувязяў. Цяпер мы падышлі да самага важнага этапу: заключэння пагаднення аб пабрацімстве. Гэта дасць магчымасць не толькі спрасціць дзелавыя і эканамічныя адносіны, але і павялічыць турыстычны паток паміж гарадамі, - адзначыў Аляксандр Крапак.

Бакі пагадзіліся сумеснымі намаганнямі спрыяць сяброўскім кантактам і гандлёва-эканамічным сувязям, актыўна ажыццяўляць абмен і супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхнікі, культуры, горадабудаўніцтва, аховы навакольнага асяроддзя, турызму, адукацыі, спорту, аховы здароўя і ў іншых сферах, абменьвацца спецыялістамі, гаворыцца ў дакуменце .

Сёння Шанхай - адзін з чатырох гарадоў цэнтральнага падпарадкавання Кітая, важны фінансавы і культурны цэнтр краіны, а таксама найбуйнейшы ў свеце марскі порт. Заснаваны ў 751 годзе. Насельніцтва - звыш за 23 млн чалавек. Плошча - 6,34 тыс. кв. км.

Дарэчы, Шанхай - не першы кітайскі горад, з якім Мінск заключыць пагадненне аб пабрацімстве. Раней падобны дакумент быў падпісаны з Чанчунем, Пекінам і Шэньчжэнем.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.