Вы тут

Балет у Пекіне


Будуць паказаны 20 спектакляў.


У Пекіне стартаваў IV Кітайскі міжнародны балетны сезон, у рамках якога на працягу трох месяцаў запланаваны 33 выступы ў 20 балетных спектаклях, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Раней у гэтым месяцы балетны сезон адкрыўся пастаноўкамі Санкт-Пецярбургскага тэатра балета Барыса Эйфмана, які прывёз такія класічныя балеты, як «Чайкоўскі», «Ганна Карэніна» і «Браты Карамазавы».

Цэнтральная балетная трупа Кітая прадставіць шэраг спектакляў замежнай класікі, а таксама арыгінальныя кітайскія балеты, такія як «Чырвоны атрад жанчын». Штутгардскі балет паказаў балетны спектакль Джона Крэнка «Анегін», які з’яўляецца фірмовым творам гэтай германскай балетнай трупы.

Цяперашні балетны сезон, які завершыцца ў студзені 2020 года, закрыецца новай праграмай «Modanse» з вядучай расійскай балярынай Святланай Захаравай.

Міжнародны балетны сезон праводзіцца кожныя два гады з 2013-га.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.