Вы тут

Паэтычны лістапад


На сталічных пляцоўках ладзіліся літаратурныя імпрэзы з удзелам пісьменнікаў Мінскага гарадскога аддзялення СПБ. Паэт Леанід Багдановіч прадставіў сваю творчасць у літаратурнай гасцёўні «Аўтограф». У межах сустрэчы прайшла прэзентацыя беларускага нумара часопіса № 9 «Александръ» за 2019 год (Расія), аўтарам якога быў і Леанід Уладзіміравіч.


Па ініцыятыве Мінскага гарадскога аддзялення СПБ і адміністрацыі СШ № 173 у гэтай навучальнай установе ўрачыста адкрылі «Літаратурную гасцёўню». Ганаровы госць імпрэзы — старшыня МГА СПБ Міхась Пазнякоў. «Беларуская хатка» публічнай бібліятэкі № 7 імя Якуба Коласа вітала творчы дэсант маладых аўтараў: Кацярыну Роўду, Мар’ю Енікаву, Лізавету Дашко. Госці за кубкам гарбаты чыталі вершы, адказалі на шматлікія пытанні.

А 15-я дзіцячая бібліятэка ў мікрараёне Малінаўка гасцінна адчыніла дзверы для студыйцаў «Малінаўскіх галасоў». Творчыя заданні, практыкаванні, азы вершаскладання, «школа юнага крытыка» — невялікая частка таго, чым цікавяцца юныя літаратары. Для старэйшай аўдыторыі ладзілася сустрэча з публіцыстам і краязнаўцам Аляксандрам Плавінскім, прымеркаваная да Года малой радзімы.

Ганна СТАРАДУБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?