Вы тут

Сімвалы сярэднеазіяцкай краіны на беларускай зямлі


Беларусь і Туркменістан на працягу многіх гадоў актыўна супрацоўнічаюць у палітычнай і эканамічнай сферах. З часоў існавання Савецкага Саюза паміж краінамі захаваліся сяброўскія адносіны, і гэта дапамагае абодвум бакам перспектыўна працаваць у самых розных напрамках. Падчас афіцыйных візітаў прэзідэнтаў вырашаюцца важныя пытанні, ставяцца задачы на будучыню, а таксама ўмацоўваюцца культурныя сувязі: кіраўнікі дзяржаў абменьваюцца падарункамі, якія нагадваюць пра нацыянальныя традыцыі, каштоўнасці і патэнцыял кожнай з краін.


У Палацы Незалежнасці можна ўбачыць шмат культурных каштоўнасцей Туркменістана. Адна з іх — традыцыйны туркменскі дыван, які Гурбангулы Бердымухамедаў прэзентаваў Аляксандру Лукашэнку падчас адкрыцця Пасольства Туркменістана ў Беларусі. Падарунак займае адно з найважнейшых месцаў у беларускай калекцыі туркменскіх прэзентаў.

Дыван — не проста туркменскі сімвал, але і ўнікальная з’ява культуры сярэднеазіяцкай дзяржавы. Туркменскія дываны, пераважны колер якіх цёмна-чырвоны, ткуць у хатніх умовах з воўны, бавоўны і шоўку. Легенда гаворыць, што «запаветы», пакінутыя Огуз-ханам (легендарным продкам туркменаў) сваім сынам, закладзены ва ўзорах туркменскага дывана.

Кожны туркменскі дыван мае свой непаўторны ўзор. Але ўсе яны, нягледзячы на адрозненні, маюць агульную семантыку. Туркменскія дываны нароўні са строга геаметрычным арнаментам маюць шматлікія стылізаваныя выявы жывёл: бараноў, вярблюдаў, коней, птушак і іншых, а таксама зямлі ў Сусвеце.

У Туркменістане ёсць Міністэрства дываноў, якое займаецца захаваннем традыцый ручнога ткацтва. Калі чалавек хоча купіць дыван, ён павінен падрыхтаваць шмат дакументаў, што ўдакладняюць узрост, рэгіён паходжання, якія выкарыстоўваюцца матэрыялы, імя прадаўца, дзень набыцця, і падаць усё гэта ў міністэрства, якое дае дазвол на вываз з краіны. У апошнюю нядзелю мая ў Туркменістане адзначаецца Дзень дывана. Гэтае нацыянальнае свята было заснавана яшчэ да абвяшчэння незалежнасці краіны ў 1991 годзе.

Дарэчы, у адказ на каштоўны падарунак Аляксандр Лукашэнка падарыў лідару Туркменістана таксама дыван, толькі з беларускімі матывамі, які дэманструе сімвалы нашай нацыянальнай культуры. Насамрэч дыван, падараваны Прэзідэнту Беларусі падчас адкрыцця будынка Пасольства Туркменістана ў Мінску, не адзіны. Падчас візітаў дэлегацыі з Туркменістана прывозілі ў Беларусь таксама і маленькія нацыянальныя дываны.

Яшчэ адзін з каштоўных туркменскіх падарункаў, які знаходзіцца ў Палацы Незалежнасці, — статуэтка каня. Для туркменскага народа гэтая жывёла мае асаблівае значэнне. Бо спрадвеку ў туркменаў сфарміраваўся культ каня як вернага і надзейнага спадарожніка на ўсім шматвяковым шляху гістарычнага развіцця. Таму далёка не выпадкова, што ў цэнт ральнай частцы герба Туркменістана на блакітным фоне красуецца цудоўны ахалцекінскі конь Янардаг.

Дарэчы, адным з найважнейшых дзяржаўных свят Туркменістана з’яўляецца Дзень туркменскага скакуна, да якога прымяркоўваецца міжнародная навуковая канферэнцыя, што збірае спецыялістаў па ахалкецінскіх конях з усіх краін свету. У туркменаў ёсць цікавая традыцыя — даваць скакунам паэтычныя, узнёслыя імёны, што таксама сведчыць пра павагу да сваёй культуры.

Акрамя таго, у спіс падарункаў з туркменскага боку, якія знаходзяцца ў Палацы Незалежнасці, увайшлі некалькі кніг аўтарства Гурбангулы Бердымухамедава, якія расказваюць пра найважнейшыя падзеі ў дзяржаве, а таксама пра розныя аспекты культуры краіны.

Усе прадстаўленыя экспанаты з’яўляюцца каштоўнасцю для Беларусі. Менавіта яны нагадваюць пра важныя праекты і задумы, якія абмяркоўваліся падчас афіцыйных візітаў, а таксама аб’ядноўваюць культуры, дапамагаюць народам быць бліжэй.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.