Вы тут

Колькасць улічаных воінскіх пахаванняў і ахвяр войнаў у краіне перавысіла 7,7 тыс.


Абаронцы і ахвяры, вернутыя з нябыту.

Колькасць улічаных воінскіх пахаванняў і ахвяр войнаў у краіне па стане на 1 лістапада перавысіла 7,7 тысячы. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Міністэрства абароны Сяргей ВАРАНОВІЧ.


— З пачатку года прынята на ўлік 66 пахаванняў загінулых падчас войнаў, у іх ліку 41 воінскае пахаванне і 25 пахаванняў ахвяр войнаў. 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам палявыя пошукавыя работы праведзены на 117 аб'ектах у 55 раёнах: на 92 планавых і 25 дадатковых. 71 аб'ект даў свае вынікі. Усяго для наступнага перапахавання перададзены астанкі 1940 загінулых. За перыяд правядзення работ было знойдзена шэсць узнагарод: тры медалі «За адвагу» і тры медалі «За баявыя заслугі». А таксама 25 медальёнаў, фрагменты стралковай зброі, выбухованебяспечных прадметаў і патроны, — паведаміў спікер.

Падчас палявых пошукавых работ былі ўстаноўлены імёны 34 загінулых часоў Першай сусветнай і 75 — Вялікай Айчыннай войнаў. Самыя буйныя палявыя пошукавыя работы сёлета былі праведзены на месцы пахавання Брэсцкага гета, выяўленага пры будаўніцтве шматпавярховага жылога дома, дзе эксгумаваныя астанкі 1214 вязняў. У Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці таксама знойдзены астанкі 138 вайскоўцаў Чырвонай Арміі, у Віцебскім раёне — 93 вайскоўцаў і дзесяці ахвяр вайны.

Сяргей Варановіч дадаў, што актыўную дапамогу ў правядзенні палявых пошукавых работ аказваюць грамадскія аб'яднанні як нашай краіны, так і Расіі.

Камандзір 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Аляксандр ТРУБЕКА расказаў, што сёлета быў праведзены 25-ы пошукавы сезон. З пачатку года на 48 аб'ектах было выяўлена больш за 500 астанкаў абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.

Тым часам работы па рэстаўрацыі манумента на плошчы Перамогі плануецца завяршыць да красавіка 2020 года. Аб гэтым расказала начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля ХВІР: «Гэта знакавы аб'ект не толькі для Мінска, але і для ўсёй краіны».

Выступоўца адзначыла, што рамонтна-рэстаўрацыйныя работы на пастаяннай аснове вядуцца на такіх аб'ектах, як мемарыяльны помнік «Трасцянец» у Мінску, Курган Славы і іншыя.

Метадыст аддзела краязнаўства і пошукавай работы абласнога цэнтра творчасці Магілёва Мікалай БАРЫСЕНКА паведаміў, што за бягучы год сумесна з 52-м пошукавым батальёнам былі праведзены экспедыцыі ў Быхаўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Магілёўскім раёнах. Пры супрацоўніцтве з расійскім клубам «Арзамас» устаноўлена па медальёнах і медалях пяць імёнаў. Таксама за 25 гадоў — каля 24 тысяч імёнаў камандзіраў, якія лічыліся прапаўшымі без вестак, за апошнія некалькі гадоў — больш за 5,5 тысячы абаронцаў Магілёва.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв'ю: kubnews.ru

Загаловак у газеце: Спецхоў народнай памяці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».