Вы тут

Дабрачынны марафон БРСМ прымае сталіца


12 лістапада ў 19.00 у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода пачнецца мерапрыемства дабрачыннага марафону "Усе фарбы жыцця для цябе” з удзелам пастаянных валанцёраў руху БРСМ "Добрае Сэрца" - папулярных артыстаў беларускай эстрады (вул. Даўгабродская, 24).


Дабрачынны канцэрт пройдзе ў падтрымку Івана Барысюка. Хлопчык мае патрэбу ў пастаянных рэабілітацыйных працэдурах. Дабрачынны вечар - яшчэ адзін крок да акрыяння Вані.

На сцэну выйдуць Аляксандр Саладуха, Аляксей Грос, Вольга Сацюк, Герман Цітоў, AlenHit, Арцём Міхаленка, Хелена Мерааі, Даніэль Ястрэмскі, Ягор Кан, групы “PRАвакацыя”, “LasVagas”, шоу-тэатр Таццяны Пановай “Хвілінка” і Кацярына Шумская.

Усе атрыманыя грашовыя сродкі будуць перададзены на лячэнне і рэабілітацыю Івана Барысюка.

Арганізатарамі дабрачыннага канцэрту “Усе фарбы жыцця для цябе” выступаюць Мінскі гарадскі камітэт ГА “БРСМ” сумесна з упраўленнем культуры Мінгарвыканкама.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: lifehacker.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».