Вы тут

На гэтым тыдні прыгрэе не на жарт, месцамі да 17 цяпла


Умовы надвор'я на тэрыторыі нашай краіны будзе ў асноўным вызначаць перыферыя антыцыклону, які раскінуўся над еўрапейскай часткай Расіі, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


wallbox.ru

У найбліжэйшы час таксама працягнецца паступленне цёплага паветра з поўдня Еўропы. Захаваецца цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 4—8 градусаў вышэй за кліматычную норму. А ў сераду ў нас будзе самае цёплае паветра на гэтым тыдні. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 па паўночным усходзе да плюс 10 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Удзень будзе 9—15 цяпла, а па поўдні паветра прагрэецца да плюс 17 градусаў. У асобных раёнах па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, на астатняй тэрыторыі будзе большай часткай без ападкаў. Удзень месцамі чакаецца парывісты вецер.

У асноўным сонечна ў нас будзе і ў чацвер. У гэты дзень чакаецца надвор'е пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 4 градусаў па ўсходзе да 12 цяпла па захадзе краіны. Удзень будзе 6—13 цяпла, месцамі — да плюс 15 градусаў. З сярэдзіны месяца, у пятніцу, наша неба зноў пачне зацягваць шэрай заслонай. Пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 градуса па ўсходзе да 10 градусаў вышэй за нуль па захадзе краіны. Удзень будзе 5—12 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — да плюс 14 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу і нядзелю ў асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля па ўсходзе да плюс 10 градусаў па захадзе краіны. Удзень будзе ад плюс 5 да плюс 12 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 13—15 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Бабіна лета. Чарговы заход

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.