Вы тут

Крымінальную справу распачалі ў Гродне па факце знікнення бацькі і сына


Увечары 28 кастрычніка ў міліцыю звярнулася жыхарка Гродна, якая паведаміла пра тое, што яе былы муж каля 11.30 гадзін таго ж дня забраў з дзіцячага садка іх агульнага сына. Іх месцазнаходжанне ёй невядома, гаворыцца ў Telegram-канале Следчага камітэта.


Фото: t.me/skgovby

Неадкладна праваахоўнікамі былі арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы. Следчыя прымалі ў іх непасрэдны ўдзел.

Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта 7 лістапада па факце знікнення Якімчыка Вітольда Вітольдавіча, 09.02.1975 г.н., і непаўналетняга Якімчыка Міхаэля Вітольдавіча, 29.12.2013 г.н., жыхароў г. Гродна, распачата крымінальная справа.

У цяперашні час праводзіцца аналіз атрыманай інфармацыі, арганізаваны далейшыя пошукавыя, аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне месцазнаходжання бацькі і сына.

  • Якімчык Міхаэль: 5 гадоў, рост 120 см., нармальны целасклад, валасы светла-русыя. Быў апрануты ў сінюю куртку і плямістую камізэльку, сінюю шапку з пампонам, шэрыя трыкатажныя штаны і сінія красоўкі.
  • Якімчык Вітольд: 44 гады. Быў апрануты ў ярка-сінюю куртку з капюшонам, цёмна-сінія штаны, сінія красоўкі.

Следчы камітэт звяртаецца да грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне названых асоб, з просьбай паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефоне: 8 0152 724040 (кругласутачна) альбо па кароткім нумары 102.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Языку дай волю..., Хвалі дзень вечарам, Людзі — добрыя.

Палітыка

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Наталля Качанава: Самае галоўнае — людзі і стаўленне да іх

Спікер верхняй палаты акрэсліла асноўныя задачы, якія стаяць перад сёмым скліканнем Савета Рэспублікі.

Эканоміка

Саветы па развіцці прадпрымальніцтва сталі працаваць больш эфектыўна і вынікова

Саветы па развіцці прадпрымальніцтва сталі працаваць больш эфектыўна і вынікова

Значную ўвагу на развіццё малога і сярэдняга прадпрымальніцтва пачалі звяртаць даўно, прычым на самым высокім дзяржаўным узроўні.

Эканоміка

Ці патаннее жыллё ў наступным годзе?

Ці патаннее жыллё ў наступным годзе?

А што ў сталіцы — тое і ў рэгіёнах.