Вы тут

У Слоніме мясцовую жыхарку знаёмы запёр у вальеры


Такім чынам мужчына вырашыў пакараць прадстаўніцу слабага полу 1983 года нараджэння за тое, што разам з перададзенымі ёй грашыма на набыццё прадуктаў харчавання і алкаголю яна знікла амаль на суткі і вярнулася без нічога.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, напярэдадні кампанія адпачывала ў прыватным доме. Спіртное разам з закускай падыходзіла да канца, і адну з удзельніц застолля адправілі ў краму за пакупкамі. Вярнулася яна толькі на наступны дзень. Найбольш раззлаваны з тых, хто чакаў жанчыну, замкнуў яе ў вальеры, сказаўшы, што адкрые клетку праз 12 гадзін, але забыўся забраць у незаконна пазбаўленай волі прадстаўніцы слабага полу мабільны тэлефон. Менавіта пры дапамозе яго вязніца паведаміла пра свой статус у органы ўнутраных спраў.

Прыбыўшыя на месца праваахоўнікі ўстанавілі ўсе дэталі таго, што адбылося. Супрацьпраўным паводзінам нідзе не працуючага жыхара Слоніма 1981 года нараджэння дадзена прававая ацэнка. Крымінальная адказнасць за падобныя дзеянні прадугледжаная артыкулам “Незаконнае пазбаўленне волі”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: livemaster.ru

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.

Эканоміка

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Будаўніку заплацілі менш, чым дамаўляліся вусна.

Культура

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

З пачаткам новай падпісной кампаніі ў «Маладосці» з'явіўся новы «прамоўшан»: цяпер гэта «больш чым часопіс».