Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Я прашу цябе, не спяшайся,

Азірніся на родны куток.

На хвіліначку затрымайся,

Мілы дружа, асенні лісток.

Мы з табою заўжды былі побач,

Ад вясновых шчаслівых мар

Не зважалі, як блізіцца роспач

Ў шэрай зграі зімовых хмар.

Мы з табой у расстанне не верым,

Дзён не лічым, не верым снам,

Ды нарэшце зімой зразумеем,

Як чароўна квітнела вясна.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.