Вы тут

Беларускія бальніцы атрымаюць 220 тысяч долараў на набыццё дыягнастычнага абсталявання


Больш за 220 тысяч долараў атрымаюць сёлета беларускія ўстановы аховы здароўя ад урада Японіі ў межах грантавай дапамогі людзям, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Дзякуючы гэтым сродкам у бальніцах з'явіцца новае дыягнастычнае абсталяванне.


У прыватнасці, Гомельскі абласны дыягнастычны медыка-генетычны цэнтр з кансультацыяй «Шлюб і сям'я» зможа закупіць кальпаскоп коштам больш за 78,7 тысячы долараў. Гродзенская абласная інфекцыйная клінічная бальніца атрымае грант на суму 79,5 тысячы долараў на закупку апарата УГД. Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі Гродна зможа набыць апарат УГД і бранхаскоп на суму 67,9 тысячы долараў. Агульная сума выдзеленых сродкаў складзе 226 219 долараў. Ва ўрачыстай цырымоніі падпісання грант-кантрактаў узяў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хірокі Такунага, прадстаўнікі Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення спраў Прэзідэнта, Міністэрства замежных спраў, кіраўнікі медустаноў.

Праграму «Карані травы — грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнні бяспекі чалавека» ўрад Японіі рэалізуе ў Беларусі з 2004 года. За гэты час установам аховы здароўя выдзелена больш за 4 мільёны долараў. Праграма скіравана на праекты ў сферы аховы здароўя, адукацыі, сельскай гаспадаркі і іншага. Грантавая дапамога прадугледжвае выдаткоўванне сродкаў на закупку абсталявання і аснашчэнне ўстаноў.

Нягледзячы на тое што ўсе раней рэалізаваныя праекты адносіліся да ўстаноў аховы здароўя, праекты ў іншых галінах таксама могуць удзельнічаць у конкурсе. Заяўкі на ўдзел у праграме пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь прымае з 1 студзеня па 31 жніўня, кансультацыі па пытаннях удзелу ажыццяўляюцца пастаянна.

Алена КРАВЕЦ

Прэв'ю: special.krd.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…