Вы тут

У першы дзень датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў склала 4,69%


У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання яўка выбаршчыкаў склала 4,69%. Такія дадзеныя размешчаны на сайце ЦВК, паведамляе БелТА.


Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, у Брэсцкай вобласці прагаласавала 3,89% выбаршчыкаў ад агульнага ліку, уключаных у спісы. У Віцебскай вобласці яўка склала 5,52%, у Гомельскай - 4,82%, у Гродзенскай - 3,68%.

У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі ў першы дзень датэрміновага галасавання прыйшлі 4,87% выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 4,63%, у Мінску - 5,14%.

Усяго ў спісы выбаршчыкаў ўключана амаль 6,9 млн чалавек.

Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 12 лістапада і будзе доўжыцца па 16 лістапада ўключна.

Прэв'ю: news.21.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?