Вы тут

У серыяла "Сябры" можа з'явіцца працяг


У год 25-гадовага юбілею серыяла "Сябры" - аднаго з самых папулярных шоў усіх часоў - Warner Bros.TV і HBO Max пачалі перамовы аб працягу, піша nakanune.ru са спасылкай на The Hollywood Reporter.


uk.style.yahoo.com

Выданне паведамляе, што перамовы вядуцца з усімі шасцю акцёрамі, якія здымаліся ў "Сябрах" у галоўных ролях Джэніфер Эністан, Кортні Кокс, Лізай Кудроў, Мэтам Лебланам, Мэцью Пэры і Дэвідам Швімерам. Таксама плануецца запрасіць шоуранераў арыгінальнага серыяла - Дэвіда Крэйна і Марту Каўфман.

Новае жыццё серыялу і новую аўдыторыю прынёс стрымінгавы сэрвіс Netflix. У канцы года "Сябры" эксклюзіўна будуць прадстаўлены на стрымінгавай платформе WarnerMedia HBO Max. Вядома, што WarnerMedia будзе плаціць за гэта $ 85 млн штогод на працягу пяці гадоў (Netflix, па розных звестках, заплаціў толькі за 2019 год з $ 80 млн да $ 100 млн).

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.