Вы тут

Румас: дарожныя карты з РФ будуць падпісаныя, толькі калі інтарэсы Беларусі будуць улічаныя


Дарожныя карты з РФ будуць падпісаныя, толькі калі інтарэсы Беларусі будуць улічаныя, заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае БелТА.


"Мы падпішам дарожныя карты толькі ў тым выпадку, калі інтарэсы Беларусі будуць улічаныя", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, адна з самых складаных дарожных карт - па Падатковым кодэксе. "Краіны самастойна развівалі падатковае заканадаўства, і за вельмі кароткі перыяд яго уніфікаваць складана тэхнічна", - растлумачыў ён. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што гаворка не ідзе пра тое, каб перайсці на беларускую ці расійскі кодэкс, ставіцца задача ўзяць лепшыя практыкі ў кожнай краіне і уніфікаваць падыходы.

Кіраўнік урада звярнуў увагу, што падатковая нагрузка ў РФ ніжэй, і пераход для беларускіх суб'ектаў гаспадарання на паніжаныя стаўкі падаткаў быў бы дабром. Але тады ўзнікае пытанне кампенсацыі для бюджэту, паколькі ў гэтым выпадку будуць выпадаючыя прыбыткі. "Дыскусія з РФ ідзе якраз пра гэта - як Беларусь будзе кампенсаваць выпадаючыя прыбыткі, каб яны не аказалі негатыўнага ўплыву на эканоміку", - растлумачыў Сяргей Румас. Пры гэтым ён лічыць, што па падатковай карце невырашальных пытанняў няма.

Як паведамлялася, у пачатку верасня на ўзроўні прэм'ер-міністраў Беларусі і РФ былі ўзгоднены праект праграмы дзеянняў па выкананні саюзнай дамовы і пералік дарожных карт. Цяпер бакам неабходна распрацаваць 31 дарожную карту для рэалізацыі гэтай праграмы. Урады Беларусі і РФ плануюць прадставіць прэзідэнтам праекты дарожных карт да 1 снежня. Дарожныя карты будуць падпісвацца кіраўнікамі дзяржорганаў, праграма дзеянняў па выкананні саюзнай дамовы - на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Прэв'ю: gursesintour.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?