Вы тут

Міліцыя затрымала мужчыну, які выкраў бас-гітару ў вагоне цягніка


Супрацоўнікі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце ўстанавілі асобу мужчыны, які скраў пакінутую без нагляду бас-гітару ў цягніку Мінск - Асіповічы.


Да праваахоўнікаў звярнуўся 19-гадовы малады чалавек, які паведаміў, што, едучы дадому, у вагоне цягніка забыўся музычны інструмент.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што пасля таго, як хлопец выйшаў на адной з чыгуначных станцый, на пакінутую без нагляду бас-гітару звярнуў увагу 26-гадовы пасажыр. Дачакаўшыся свайго прыпынку, малады чалавек выкраў чужую маёмасць.

Міліцыянеры затрымалі яго з доказамі віны: зламыснік меў намер прадаць музычны інструмент у сябе ў горадзе. Сума шкоды склала 860 рублёў.

Вядома, што раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся і на момант здзяйснення злачынства працаваў слесарам-сантэхнікам на адным з прадпрыемстваў Пухавіцкага раёна.

Дзеянні грамадзяніна могуць быць кваліфікаваны па крымінальнаму артыкулу “Крадзеж”. Гэта супрацьпраўнае дзеянне караецца грамадскімі працамі або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: kakprosto.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».