Вы тут

У Маладзечанскім раёне п'яны сын ледзь не задушыў 58-гадовую маці


Пра дзікунскі выпадак паведаміла УУС Мінскага аблвыканкама.


Фігурантамі крымінальнай справы сталі жыхары вёскі Хатуцічы. Гэта маці і сын, якія пражываюць пад адным дахам і якія дзеляць даход жанчыны на дваіх. Праўда, у адрозненне ад гаспадыні дома, мужчыну грошы патрэбны выключна на спіртное. Яго цалкам задавальняла жыццё за кошт маці.

У той вечар скандал у доме зноў успыхнуў з-за грошай. Мужчына патрабаваў тры рублі для куплі алкагольных напояў, але маці адмовіла. Тады ён узяў кухонны нож і ўдарыў жанчыну ў вобласць жывата. Выратавала тое, што халодная зброя была тупой - на целе маці засталася толькі драпіна.

Канфлікт на гэтым не скончыўся, наадварот, разгарэўся з большай сілай. У суседнім пакоі мужчыну трапіла пад руку вяроўка. Сын абкруціў яе вакол шыі маці і пачаў душыць. Справіцца з дэбашырам жанчыне было не па сілах. Яна пагадзілася даць грошы, абы сын яе адпусціў. Вырваўшыся з рук тырана, гаспадыня выбегла на вуліцу, але схавацца не паспела. Сын дагнаў, паваліў яе на зямлю і за рукі зацягнуў у дом. Сітуацыя была бязвыхаднай - маці прыйшлося дастаць з паліто апошнія грошы. Канфлікт быў вычарпаны, Але, як аказалася, на пару гадзін.

Дадому дэбашыр вярнуўся ўжо нападпітку і з парога ўдарыў маці кулаком у грудзі. На гэты раз “выбіць” запаветныя рублі сын вырашыў з дапамогай качаргі. З небяспечным прадметам у руках агрэсар бегаў па вёсцы ў пошуках маці. Такія паводзіны сына стала апошняй кропляй. Жанчына набрала “102”.

Прыбыўшым міліцыянерам 58-гадовая жанчына пад пратакол распавяла аб чарговым сямейным скандале. Па словах заяўніцы, канфлікт з сынам цягнецца не адзін год. Ён увесь час патрабуе грошы, збіваючы і пагражаючы то сякерай, то “ружачкай”. Прытулак жанчына перыядычна шукала ў суседзяў. 37-гадовы дэбашыр неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за сямейна-бытавыя скандалы. Акрамя таго, раней ён быў судзімы за ўчыненне цяжкага злачынства па артыкуле за хуліганства.

Фігурант заключаны пад варту. Яго дзеянні кваліфікаваныя па артыкуле “Разбой”. Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: mag.rjeem.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.