Вы тут

У Кітаі знайшлі 580-гадовую пліту з тэкстам


У павеце Ліньсі правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая знайшлі 580-гадовую каменную пліту з тэкстам, што апісвае біяграфію будыйскага манаха Бі Цінсюаня.  Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


rovdyrdreams.com

Па меркаванні спецыялістаў з павятовага ведамства па ахове культурных рэліквій, каменная пліта была ўстаноўлена ў перыяд праўлення дынастыі Мін (1368-1644 гг.). Яна вышынёй 99 см, шырынёй 83 см і таўшчынёй 17 см, была знойдзена ў вёсцы Улаагуаньчжай.  На пліце выгравіраваны тэкст, які складаецца больш чым з 700 кітайскіх іерогліфаў. У ім пахвалілі Бі Цінсюаня за яго добрыя ўчынкі і глыбокія веды ў будыйскім вучэнні.

Манастыр Цзінтусы, які вядомы як і Кайюаньсы, быў заснаваны ў перыяд дынастыі Тан (618-907 гг.), аб чым сведчаць мясцовыя гістарычныя запісы. Знаходка змяшчае важную інфармацыю для даследавання палітычных, культурных і геаграфічных змяненняў у раннім перыядзе дынастыі Мін, адзначылі ў павятовым упраўленні па ахове культурнай спадчыны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».