Вы тут

У Віцебску працуе фотавыстава, якая знаёміць з гісторыяй блакаднага Ленінграда


Выстава дакументальнай фатаграфіі аб трагічнай гісторыі блакаднага Ленінграда працуе ў Віцебску, піша БЕЛТА са спасылкай на Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва.


Экспазіцыя "Унутраная прастора вайны. Блакада Ленінграда ў фатаграфіях" падрыхтавана з фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга. Аўтары здымкаў - вядомыя савецкія фатографы, якія працавалі на Тэлеграфнае Агенцтва Савецкага Саюза (ТАСС), сярод іх Усевалад Тарасевіч, Барыс Кудаяраў, фатографы ленінградскай прэсы часоў той вайны, напрыклад, бацька паэта Іосіфа Бродскага - Аляксандр Бродскі, а таксама невядомыя аўтары. Сярод фатаграфій ёсць добра знаёмыя, якія неаднаразова публікаваліся ў савецкі час. Ёсць і тыя, што былі рассакрэчаны толькі дваццаць гадоў таму. Некаторыя са здымкаў прадстаўленыя шырокай публіцы ўпершыню. У подпісах да многіх фатаграфій захаваны звесткі, якія публікаваліся разам са здымкамі ў гады вайны.

"150 архіўных фатаграфій трагічныя і празаічныя адначасова. Але памятаць гэту гісторыю мы абавязаны. Ведаць, што некаторыя людзі, на іх адлюстраваныя, усё ж такі выжылі. Не ўсе, але хаця б палавіна тых ленінградцаў, хто заставаўся ў горадзе 900 дзён у блакадзе", - падкрэслілі ва ўстанове культуры.

Азнаёміцца з выставай можна будзе па 9 снежня.

Прэв'ю: socratify.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.