Вы тут

Высветлілі, што яшчэ можа памяняцца, акрамя памеру надбаўкі за працоўны стаж


Мы ўжо пісалі, што з 1 студзеня 2020 года чакаецца змена ўмоў аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Многіх цікавіць, што яшчэ можа памяняцца, акрамя памеру надбаўкі за працоўны стаж.


— Ці застануцца выплаты матэрыяльнай дапамогі паводле калектыўнай дамовы на нараджэнне дзіцяці, да юбілейных дат, у сувязі са смерцю работніка або блізкіх сваякоў?

Адказвае першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй ЛАБОВІЧ:

— Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2019 № 27 вызначана, што памеры, парадак і ўмовы аказання матэрыяльнай дапамогі вызначаюцца згодна з палажэннямі, якія зацвярджаюцца кіраўнікамі бюджэтных арганізацый.

Пры гэтым вызначана, што матэрыяльная дапамога, як правіла, аказваецца ў сувязі з неспадзяванымі матэрыяльнымі цяжкасцямі. Такім чынам, у палажэнні аб аказанні матэрыяльнай дапамогі, зацверджаным кіраўніком бюджэтнай арганізацыі, могуць быць прадугледжаны і іншыя падставы для аказання матэрыяльнай дапамогі.

— Ці будуць залічвацца ў стаж працы ў бюджэтных арганізацыях з 1 студзеня 2020 года перыяды рэгістрацыі грамадзян у якасці беспрацоўных у цэнтрах занятасці насельніцтва і ажыццяўлення грамадзянінам догляду інвалідаў І і ІІ групы з выплатай дапамог тэрытарыяльнымі ўпраўленнямі сацыяльнай абароны?

Адказвае намеснік начальніка ўпраўлення аплаты працы ў бюджэтнай сферы галоўнага ўпраўлення працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацабароны Таццяна ЛУК'ЯНЧЫКАВА:

— Згодна з пунктам 4 Палажэння аб памерах і парадку ажыццяўлення стымуляцыйных (акрамя прэмій) і кампенсавальных выплат, прадугледжаных заканадаўчымі актамі і пастановамі Саўміна, зацверджанага пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 03.04.2019 № 13, для вылічэння надбаўкі за стаж працы ў бюджэтных арганізацыях у стаж працы залічваюцца перыяды работы ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь (бюджэтных і арганізацыях, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый).

Улічваючы выкладзенае, перыяды рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных у рэгіянальных цэнтрах занятасці насельніцтва і ажыццяўлення догляду інвалідаў І і ІІ групы ў стаж працы ў бюджэтных арганізацыях не залічваюцца.

Падрыхтавала Святлана БУСЬКО

Прэв'ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Работнікам бюджэтных арганізацый да ведама

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.

Эканоміка

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Будаўніку заплацілі менш, чым дамаўляліся вусна.

Культура

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

З пачаткам новай падпісной кампаніі ў «Маладосці» з'явіўся новы «прамоўшан»: цяпер гэта «больш чым часопіс».