Вы тут

Замежныя інвестары ўклалі ў студзені-верасні ў эканоміку Беларусі $7,1 млрд


Замежныя інвестары ўклалі ў студзені-верасні 2019 года ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) $7,1 млрд, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


Фота: pixabay.com

Асноўнымі інвестарамі арганізацый краіны былі суб'екты гаспадарання Расіі (44,2 працэнта ад усіх паступіўшых інвестыцый), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (19,7 працэнта), Кіпра (6,6 працэнта).

Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $5,2 млрд, або 73,6 працэнта ад усіх паступіўшых замежных інвестыцый.

Арганізацыі Беларусі (акрамя банкаў) у студзені-верасні накіравалі за мяжу інвестыцый на суму $4,4 млрд. Значныя аб'ёмы інвестыцый былі накіраваны суб'ектам гаспадарання Расіі (62,3 працэнта ад усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (15,8 працэнта), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (8,7 працэнта). На долю прамых інвестыцый прыпадала 91,1 працэнта ўсіх накіраваных інвестыцый за мяжу.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.