Вы тут

У Беларусь прыбыла першая пара баявых самалётаў Су-30 СМ


13 лістапада ў авіяцыйную базу ў Баранавічах прыбыла першая пара з 12 запланаваных баявых знішчальнікаў Су-30 СМ, паведамляе Міністэрства абароны.


Абнаўленне парку ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл з'яўляецца вынікам шматгадовага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

У чэрвені 2017 года Беларусь і Расія дамовіліся аб закупцы 12 найноўшых знішчальнікаў Су-30 СМ вытворчасці карпарацыі «Іркут». Канчатковы контур трохгадовага дагавора быў узгоднены падчас 9-й Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2019, якая праходзіла ў Мінску ў маі бягучага года. На працягу кожнага года нашы ВПС і войскі ППА будуць папаўняцца адным авіяцыйным звяном з чатырох самалётаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».