Вы тут

Беларуская дэлегацыя адправіцца на дзіцячае "Еўрабачанне" 17 лістапада


Афіцыйная дэлегацыя Беларусі адправіцца на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" у горад Глівіцы (Польшча) 17 лістапада. У яе складзе - Лізавета Міснікава, яе творчая каманда і прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі БЕЛТА ў медыяхолдынгу. 


Фота: БЕЛТА

З сабой творчая каманда вязе прома-прадукцыю, у тым ліку паштоўкі, постары, бранзалеты, каляндар і зксклюзіўны пазл з выявай Лізаветы Міснікавай.

На сцэну Arena Gliwice выйдуць юныя таленты з 19 краін: Аўстраліі, Албаніі, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Партугаліі, Расіі, Паўночнай Македоніі, Сербіі, Украіны, Уэльса, Францыі і гаспадыні цяперашняга конкурсу - Польшчы. 

Цырымонія адкрыцця конкурсу адбудзецца 18 лістапада. Тады ж пасля жараб'ёўкі стане вядома, пад якім нумарам беларуская выканаўца выступіць у фінальным шоу 24 лістапада. Прамую трансляцыю грандыёзнага песеннага форуму ў 18.00 пачнуць тэлеканалы "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24", а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі. Каменціраваць шоу будзе журналіст АТН і вядучы "Беларусь 1" Яўген Перлін. 

У рабочым графіку нашай канкурсанткі - некалькі індывідуальных рэпетыцый, першая з якіх запланавана на 19 лістапада, другая - на 21-е. Серыя інтэрв'ю з Лізаветай будзе арганізавана ў гэтыя ж дні. Прэс-канферэнцыя для афіцыйных прадстаўнікоў усіх краін - удзельніц дзіцячага "Еўрабачання-2019" і генеральны прагон гала-канцэрта пройдуць напярэдадні фіналу - 23 лістапада. 

Даведвацца пра самыя цікавыя падзеі, што адбываюцца з нашай артысткай і яе камандай у час Еўратыдня, можна будзе з сюжэтаў АТН у выпусках "Навін" і падагульняючых інфармацыйна-аналітычных праграмах "Панарама" і "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", у праграме "Раніца з Беларускім радыё" на Першым нацыянальным канале, а таксама ў сацыяльных сетках у групах "Еўрабачанне Беларусь". 

З 22 лістапада, у адпаведнасці з правіламі міжнароднага конкурсу, беларусы змогуць падтрымаць Лізавету Міснікаву, прагаласаваўшы за кампазіцыю "Пепельный" на афіцыйным сайце песеннага форуму. Пачынаючы з гэтага дня, можна будзе паглядзець відэаролікі з выступленнямі канкурсантаў і выбраць ад трох да пяці артыстаў, якія найбольш спадабаліся, у тым ліку ўдзельніка ад сваёй краіны. Акно для галасавання закрыецца непасрэдна перад канцэртам у нядзелю, 24 лістапада, і зноў адкрыецца, калі ўсе песні будуць выкананы, але толькі на 15 мінут. 

Арганізацыю і падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", а таксама трансляцыю песеннага форуму ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў нашай краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Баявыя поспехi шмат у чым залежалi ад быту, або пра што паведамляюць партызанскiя летапiсы

Баявыя поспехi шмат у чым залежалi ад быту, або пра што паведамляюць партызанскiя летапiсы

Партыйныя i камсамольскiя арганiзацыi партызанскiх атрадаў удзялялi вялiкую ўвагу адпачынку i вольнаму часу партызан.