Вы тут

Стартаваў рэспубліканскі фларыстычны конкурс “Лёд. Кветкі. Фантазія”


Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства і Міністэрства адукацыі арганізуюць  рэспубліканскую выставу-конкурс “Лёд. Кветкі. Фантазія”, да ўдзелу ў якой запрашаюцца навучэнцы ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў, а таксама педагогі дадатковай адукацыі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.


У лістападзе праходзіць завочны этап конкурсу (адборачны). Другі этап - рэспубліканскі (заключны) - пройдзе з 12 снежня па 16 студзеня. У ім возьмуць удзел пераможцы і прызёры адборачнага этапу ад кожнай вобласці і ад сталіцы. Рэспубліканская выстава-конкурс “Лёд. Кветкі. Фантазія” праводзіцца сярод двух катэгорый удзельнікаў (вучняў і педагогаў) у вочных і завочных намінацыях.

Вочныя намінацыі для навучэнцаў --  фларыстычны аб'ект “Сакрэт навагодняга настрою”  інтэр'ерная работа “Калядная зорка”. Завочныя – фларыстычная елка “Усе адценні радасці”; фларыстычны калаж “Майстэрня аўтарскіх рашэнняў”, інтэр'ерная праца “Магія Калядаў”, пано "Мой родны кут" і навагодні сувенір “Сімвал 2020 года”.

Для педагогаў вочная намінацыя -- фларыстычная торбачка “Стыльная зіма”.

Творчыя работы ўдзельнікаў ацэньваюцца журы па агульнапрынятай Міжнароднай 100-бальнай сістэме па чатырох крытэрыях: ідэя, тэхніка, каляровае рашэнне і кампазіцыя.

Выстава-конкурс творчых работ удзельнікаў будзе праходзіць з 12 снежня па 19 студзеня ў рэспубліканскай галерэі "Прырода і творчасць" Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Акрамя таго, лепшыя з іх будуць уключаны ў экспазіцыю выставы дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у рамках акцыі “Нашы дзеці".

Пераможцы і прызёры мерапрыемства ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі.

Падрабязней з Палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай выставы-конкурсу “Лёд. Кветкі. Фантазія” можна азнаёміцца па спасылцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.