Вы тут

Святлана Бароўская адзначае юбілей


Адна з найбольш папулярных вядучых айчыннага тэлебачання Святлана Бароўская 17 лістапада адзначае юбілей. Яна не ўтойвае свой узрост, бо і ў 50 выглядае молада і стыльна.


Тэлегледачам выпускніца тэатральна-мастацкага інстытута вядомая па ролях у кіно і тэатры, у якасці вядучай «Славянскага базару ў Віцебску» і іншых фестываляў і конкурсаў, як аўтар і вядучая праекта «Выхад ёсць». Вось ужо 28 гадоў у эфіры яна скарае сваіх прыхільнікаў аптымізмам, абаяльнасцю, прыгажосцю і энергіяй. Сёння Святлана Бароўская з'яўляецца паслом добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі і працягвае здымацца ў фільмах і серыялах, бо дзякуючы яе майстэрству і ўменню ствараць яркія разнапланавыя вобразы, талент беларускай артысткі запатрабаваны рэжысёрамі і кінапрадзюсарамі.

Аднак галоўным тэлевізійным праектам у яе жыцці вось ужо на працягу 22 гадоў застаецца праграма «Добрай раніцы, Беларусь!» на тэлеканале «Беларусь 1». Мала хто ведае, але падчас дэбютнага тэлеэфіру на Белтэлерадыёкампаніі юная Бароўская пераблытала пераможцу віктарыны і прыз трапіў не ў тыя рукі, аднак вядучая не разгубілася і змагла абваражыць кіраўніцтва тэлеканала і гледачоў. І з таго часу ёй не перастаюць пісаць прыхільнікі творчасці. Адзначана дзейнасць адной з самых любімых тэлевядучых нашай краіны і на высокім дзяржаўным узроўні.

Да юбілею Святланы Бароўскай сацыякультурны канал медыяхолдынга «Беларусь 3» падрыхтаваў тэматычны паказ яе аўтарскай праграмы «Выхад ёсць». Таксама гледачы ўбачаць міні-серыял з удзелам імянінніцы — рамантычную меладраму Ірыны Волах і Ганны Пармас «Пяшчотная зіма» — у эфіры 17 лістапада ў 12.25.

Шчыра віншуем калегу з юбілеем! Жадаем шчасця і натхнення ў творчасці!

Загаловак у газеце: Жанчына без узросту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.