Вы тут

Беларускія школьнікі будуць атрымліваць адзнакі па новым прынцыпе


У Беларусі плануюць абнавіць нормы ацэнкі ведаў школьнікаў. Пры выстаўленні адзнак будуць улічваць, як школьнік умее працаваць з інфармацыяй і прымяняць веды на практыцы.


Дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук адзначыла, што пілотны эксперымент ўжо запушчаны ў некаторых школах Мінска і рэгіёнаў.

Фота Ганны Занкавіч.

Яна заўважыла, што паколькі з 2015 года дзеці вучацца па новых навучальных праграмах з акцэнтам на фарміраванне ўмення прымяняць веды на практыцы, то і нормы ацэнкі ведаў прыйшлося прывесці ў адпаведнасць з гэтымі праграмамі, паведамляе агентства "Мінск-Навіны".

Дырэктар падкрэсліла, што згодна з абноўленым нормам, педагог зможа ацаніць у тым ліку і ўменне дзіцяці вучыцца працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі.

Ці будуць абнаўляцца метады праверкі ведаў? Па словах Валянціны Гінчук, канчатковае рашэнне залежыць ад вынікаў эксперыментаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?