Галоўную ёлку краіны ўсталююць у Мінску на Кастрычніцкай плошчы 15 лістапада, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.
Работы па ўстаноўцы галоўнай навагодняй прыгажуні рэспублікі і самай высокай у сталіцы (30 м) пачнуцца пасля поўдня.
Сталіцу ў святы ўпрыгожаць 29 ёлак, а каля ратушы з'явіцца ўвасабленне новай канцэпцыі - дрэва з ажурнымі святлодыёднымі шарамі.
Устаноўку навагодніх дрэў і святочнае афармленне горада плануецца завяршыць да 14 снежня.
Прэв'ю: rg.ru
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.