Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Ваш дабрабыт будзе залежаць ад спалучэння разумнай настойлівасці і кампетэнтнасці, тады нават самыя гарачыя працоўныя спрэчкі будуць мець канструктыўны вынік. У сярэдзіне тыдня вельмі карысна знайсці час на планаванне блізкай будучыні і падумаць, што неабходна зрабіць да канца года. А вось выхадныя падыходзяць для складаных размоў з блізкімі людзьмі.


ЦЯЛЕЦ. Абавязкова аналізуйце падзеі вакол вас, каб не прапусціць прадвеснікаў чагосьці важнага і не дазволіць успрыняць чужыя думкі за свае. Зрэшты, рабіце гэта акуратна і ўстрымлівайцеся ад рэзкай крытыкі, тады не выключаныя прыемныя змены на рабоце і кар'ерны рост. Пад канец тыдня прыгледзьцеся да новых прапаноў — сярод іх можа быць тая, што дазволіць палепшыць фінансавае становішча.

БЛІЗНЯТЫ. Вам на ўсё хопіць сіл і часу, варта толькі перастаць адкладваць на потым і ўзяцца за справы. Не выключана, што новыя ідэі прынясуць вам сапраўдны поспех і павагу не толькі ў рабочым калектыве, але і ў больш шырокіх колах. У асабістым жыцці ўсё будзе гладка і без вострых вуглоў, калі вы абміняце ўвагай дробязі, што парушаюць вашу душэўную раўнавагу.

РАК. Ад вас патрабуецца праяўляць актыўнасць ужо з раніцы панядзелка, але не раскрывайце сваіх планаў навакольным і не слухайце настойлівых парад, пакуль не даведзяце ідэі да ўвасаблення. У сераду—чацвер варта падтрымаць блізкіх словамі ці ўчынкамі. Прыгадайце пра дадзеныя нядаўна абяцанні і пастарайцеся выканаць іх.

ЛЕЎ. Вас можа напаткаць прага перамен — захочацца іншага месца, клімату, кола зносін ці проста новых уражанняў. Паход у тэатр, на выстаўку або канцэрт прынясе шмат карысці. Але спяшаючыся збегчы ад тлуму і аднастайнасці, не забывайцеся на праекты, якія патрабуюць вашай абавязковай прысутнасці і ўдзелу, інакш рызыкуеце прапусціць штосьці тэрміновае.

ДЗЕВА. За наступны тыдзень вы можаце паспець многае зрабіць і выйсці пераможцам з даўніх зацяжных канфліктаў. Панядзелак і аўторак — выдатны час для таго, каб забыцца дома сваю сціпласць і прадэманстраваць свой творчы патэнцыял і лідарскія якасці. А вось у пятніцу лепш не планаваць нічога сур'ёзнага, бо ў сваякоў ці сяброў з'явяцца прапановы, ад якіх немагчыма адмовіцца.

ШАЛІ. Карыстаючыся вашым жаданнем нікога не пакрыўдзіць, калегі могуць пачаць разрываць вас у розныя бакі. Але помніце: зрабіць шчаслівымі адразу ўсіх немагчыма — давядзецца выбіраць, каму дапамагчы. Пажадана не прыносіць у ахвяру свае інтарэсы, а адмовіць у просьбах не вельмі добра знаёмым людзям. Не плануйце на тыдні ніякіх значных фінансавых выдаткаў.

СКАРПІЁН. Спакой вам толькі сніцца: калі пачатак наступнага тыдня сустрэне звыклай руцінай, то ўжо ў сераду—чацвер магчымы бразільскі карнавал падзей і афрыканскія страсці ў асабістых стасунках. Каб прыняць важнае для сябе рашэнне, улічыце ўсе дэталі і глыбока разбярыцеся ў сітуацыі.

СТРАЛЕЦ. Вам спатрэбяцца ясная галава і вытрымка, каб не ўпусціць прывабныя магчымасці. Захоўвайце ва ўсім меру, не шукайце і не ўкладвайце самі ў словы двайнога сэнсу — шчырасць і адкрытасць дазволяць вырашыць мноства праблем. У чацвер вас можа чакаць вельмі важная сустрэча альбо завяршэнне даўняй справы, але трэба будзе напружыцца.

КАЗЯРОГ. Працаздольнасць прынясе плён, вас не толькі заўважаць, але і ацэняць намаганні. На працягу тыдня будуць удавацца ўсе перамовы: нават самыя прыдзірлівыя і капрызныя людзі пойдуць насустрач, нават самая нудная работа будзе выкананая якасна і ў тэрмін. А вось адпачыць, на жаль, пакуль што не атрымаецца, так што трэніруйце свае арганізатарскія здольнасці і настойлівасць у дасягненні мэты.

ВАДАЛІЎ. Калі нешта з задуманага не атрымаецца, паглядзіце на гэта з іншага боку і паспрабуйце знайсці плюсы ў сітуацыі. Каб не паўтараць памылак мінулага, давярайце сваёй інтуіцыі. Пажадана на тыдні аддаць больш часу сям'і і дзецям, каб вярнуць страчаны душэўны спакой.

РЫБЫ. Вельмі неблагі тыдзень для тых прадстаўнікоў знака, каму падабаецца больш-менш манатонная работа і стасункі без узрушэнняў. Так, не варта чакаць яркіх падзей, але і дрэнных навін для вас таксама не будзе. Не давайце абяцанняў, выкананне якіх залежыць ад іншых людзей, і сачыце за здароўем.

Прэв'ю: vedmochka.net

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.

Эканоміка

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Чаму не варта спадзявацца на «шэрую» зарплату?

Будаўніку заплацілі менш, чым дамаўляліся вусна.

Культура

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» распавядае пра новую стратэгію выдання

З пачаткам новай падпісной кампаніі ў «Маладосці» з'явіўся новы «прамоўшан»: цяпер гэта «больш чым часопіс».