Вы тут

У канцы лістапада стартуе біятлонны сезон


У гэтым сезоне турнір уключае ў сябе дзевяць этапаў, якія акрамя Швецыі прымуць Нарвегія, Чэхія, Фінляндыя, Славенія, Германія, Францыя і Аўстрыя. Чэмпіянат свету па біятлоне пройдзе з 12 да 23 лютага 2020 года ў італьянскім Антхольцы. Кубак ІBU ў гэтым сезоне будзе складацца з васьмі этапаў, турнір стартуе 25 лістапада ў нарвежскім Шушэне, а заключны восьмы этап прымуць беларускія «Раўбічы», ён пройдзе з 2 да 8 сакавіка.


Зараз беларуская каманда праходзіць заключную падрыхтоўку да сезона на снезе ў фінскім Кантыялахці. Туды адправіліся Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Ганна Сола, Ірына і Алена Кручынкіны, Адэліна Сабітава, Антон Смольскі, Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў, Мікалай Лазоўскі, Віктар Крыўко, Мікіта Лабастаў і Максім Варабей. А да гэтага беларускія біятланісты правялі кантрольную трэніроўку ў Цюмені, дзе найлепшым з мужчын стаў Мікіта Лабастаў, а з жанчын — Ірына Крыўко. Кантрольныя трэніроўкі ў Кантыялахці вызначаць, хто з спартсменаў адправіцца на Кубак свету, а хто на Кубак ІBU.

«Пакуль усё ідзе досыць добра, уваходжу ў сезон з добрым настроем і сіламі. Буду патрабаваць ад сябе стабільных вынікаў. У гэтым сезоне ўсе нашмат больш упэўненыя, таму ў тых жа эстафетах, мне здаецца, у нас усё павінна скласціся добра. Мы дадалі і ў стральбе, і функцыянальна», — расказала Дзінара Алімбекава.

У трэнерскім штабе адзначаюць, што ў цяперашнім міжсезонні быў зроблены акцэнт на падрыхтоўку біятланістаў для выступленняў на сярэднягор'і, бо галоўныя старты наступных гадоў будуць праходзіць менавіта на такім рэльефе. «Неўзабаве можна будзе праверыць, ці ў правільным напрамку мы ідзём да Алімпійскіх гульняў, — адзначае галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый АЛЬБЕРС. — Па ўсіх паказчыках у нас у камандзе ідзе паляпшэнне якасці стральбы».

Галоўны трэнер таксама пракаментаваў стан натуралізаваных расіянак сясцёр Кручынкіных, якія прыйшлі ў беларускую каманду ў пачатку мінулага сезона і прайшлі сёлета паўнавартасную падрыхтоўку разам са зборнай ад пачатку да канца, і Адэліны Сабітавай, якая далучылася да беларусак у гэтым міжсезонні. «Калі Сабітаву пратэсціравалі на лыжаролерным трэдбане, у яе выявіліся высокія паказчыкі, што дазваляе быць у нацыянальнай камандзе. Яна маладая спартсменка, ёй 23 гады, таму ёсць усе шанцы, што Адэліна раcкрыецца да Алімпійскіх гульняў. Мы спадзяёмся на падрастаючае пакаленне, але гэта заўтрашні дзень. Нам трэба будзе выступаць сёння і на Алімпійскіх гульнях 2022 года, таму прыйшлося звярнуцца да расійскіх спартсменаў».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.