Вы тут

МАК выдаткаваў 10 млн долараў на план супраць прымянення забароненых рэчываў


Аб гэтым заявіў прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах у Катавіцах, звяртаючыся да дэлегатаў пятай Сусветнай канферэнцыі па супрацьдзеянні прымяненню забароненых прэпаратаў у спорце.


Дарожная карта будзе складацца з чатырох асноўных пунктаў:

  • Допінг-пробы, узятыя напярэдадні Алімпійскіх гульняў, будуць захоўвацца 10 гадоў. Зараз МАК захоўвае на працягу дзесяці гадоў толькі допінг-пробы, узятыя падчас Гульняў. МАК будзе накіроўваць сродкі на стварэнне сховішчаў для змяшчэння допінг-проб, узятых па лініі міжнародных федэрацый і нацыянальных антыдопінгавых агенцтваў.
  • На Алімпійскіх гульнях у Токіа будзе ўведзены тэст на генетычнае сканаванне.
  • Павялічацца датацыі на навуковыя даследаванні ў барацьбе з ужываннямі забароненых прэпаратаў.
  • Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) атрымае больш паўнамоцтваў пры правядзенні расследаванняў у галіне прымянення забароненых прэпаратаў.

«Шэсць гадоў таму я абвясціў, што МАК накіруе 10 млн долараў на абарону чыстых спартсменаў. Мы дамагліся гэтага. Сёння ад імя МАК я даю яшчэ адно абяцанне: арганізацыя выдзеліць да 10 млн долараў на наступны план дзеянняў», — сказаў прэзідэнт МАК. Томас Бах таксама адзначыў, што толькі пры падтрымцы ініцыятыў па барацьбе з допінгам на ўзроўні ўрадаў краін — членаў МАК можна будзе дамагчыся пастаўленых мэт.

Дарэчы, на гэтым тыдні стала вядома імя новага кіраўніка WADA, ім стаў міністр спорту Польшчы Вітальд Банька. 35-гадовы паляк былы лёгкаатлет, удзельнік чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў. З 2015 года ён узначальвае міністэрства спорту і турызму Польшчы. Банька ўступіць на пасаду 1 студзеня 2020 года. Да канца бягучага года ўзначальваць арганізацыю будзе цяперашні прэзідэнт брытанец Крэйг Рыдзі, ён узначальвае WADA апошнія шэсць гадоў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».