Вы тут

Серыя сустрэч “Як з’ездзілі?” стартуе ў Мінску


Лабараторыя інавацыйных праектаў распачынае серыю сустрэч, падчас якіх  беларусы падзеляцца вынікамі сваіх дзелавых падарожжаў з усімі зацікаўленымі.


Першая такая сустрэча “4 дзелавыя падарожжы па праекце MOST” адбудзецца 25 лістапада з 17.00 да 19.00 у прасторы “Альфа-бізнэс Хаб” (г. Мінск, вул. Няміга, 5).

Таццяна КНОЦЬКА, спецыяліст па камунікацыі і PR Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё.Рау (IBB Minsk), медыятар, член аргкамітэта Мінскага міжнароднага фестывалю медыяцыі раскажа, як візіт у Вену дапамог вывучыць практыку медыяцыі ў Аўстрыі: што сабой уяўляе закон і практыка медыяцыі ў гэтай краіне, як вырашаць міжнародныя сямейныя канфлікты, што такое медыяцыя ў крымінальных судах і як медыятыўныя кампетэнцыі ратуюць ад прафесійнага выгарання?

Ларыса КАХАНОЎСКАЯ, кіраўнік прыватнага прадпрыемства “Ай-Кью цэнтр”, заснавальнік праекта “Тэлешкола Persona J” раскажа, як візіт у Берлін дапамог ёй зразумець важнасць сацыяльнага прадпрымальніцтва для жанчын. Падчас стажыроўкі Ларыса не толькі пазнаёмілася з развіццём сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Германіі, але і завяла дзелавыя знаёмствы. Разам з нямецкім партнёрам яна падала заяўкі на рэалізацыю сумесных праектаў і стварыла некамерцыйную арганізацыю “Майстэрня прадпрымальніцкіх навыкаў і эфектыўных практык устойлівага рэгіянальнага развіцця”.

Карына СІТНІК, дырэктар турыстычнай фірмы, заснавальніца праектаў “Паход у народ” і “Kayak Minsk” раскажа пра свой візіт у Лондан на “World Travel Market”, які  дапамог наладзіць новыя сувязі з арганізацыямі і людзьмі, якія прасоўваюць Беларусь у Вялікабрытаніі.

Віталь НІКАНОВІЧ, дырэктар установы “Лабараторыя інавацыйных праектаў”, заснавальнік EDU-HUB - Міжнароднай платформы анлайн-курсаў раскажа, як візіт у Брусэль дапамог наладзіць партнёрства для рэалізацыі сумесных праектаў у  сферы digital. Падчас наведвання пяці  арганізацый, якія займаюцца пытаннямі адукацыі дарослых, лічбавізацыі і абараняюць правы пажылых людзей, быў вывучаны еўрапейскі і бельгійскі вопыт, а таксама прынята рашэнне аб правядзенні ў 2020 годзе мерапрыемстваў All Digital Week у Беларусі. Акрамя таго, Лабараторыя інавацыйных праектаў падала заяўку на сяброўства ў Еўрапейскай Асацыяцыі адукацыі дарослых.  

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Рэгістрацыя па спасылцы

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: 78online.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Карэспандэнт «Звязды» высвятляла, чаму так цёмна на асветленых вуліцах Магілёва

Вечарам прайсціся ўздоўж цэнтральнай вуліцы Першамайскай у Магілёве адно задавальненне.

Спорт

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Баскетбаліст Бенджамін-Павел Дуду: У Гане мяне называлі белым

Мама Бена — беларуска, тата — ураджэнец Ганы.

Эканоміка

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Куды звяртацца, калі грамадзяніну затрымліваюць зарплату?

Адказ на гэта і іншыя пытанні — у гутарцы з Дзмітрыем Шаўчуком.