Вы тут

Як працуюць буфеты на выбарчых участках


У кожнай выбарчай акрузе мясцовая ўлада і гандаль на участках для галасавання арганізавалі буфеты, дзе па мінімальных цэнах можна часам не проста «замарыць чарвячка», але і паўнавартасна паабедаць, піша БелТА.


Але самая вялікая ўвага, як мінімум у журналістаў, заўсёды прыкавана да выбарчага ўчастку (а, адпаведна, і буфета на ім), дзе галасуе Прэзідэнт. Больш за тое, гэтая цікавасць з году ў год падагравае незвычайнае і вытанчанае афармленне гэтага самага буфета, дзе можна сустрэць усё што заўгодна - пачынаючы ад дэмакратычных бутэрбродаў з каўбасой да запечаных малочных парасят, шакаладнай Нацыянальнай бібліятэкі і арыгінальных кампазіцый з мясных вырабаў.

Было чым здзіўляць і ў гэты раз. Карэспандэнты БелТА азнаёміліся з асартыментам, коштамі і ацанілі гастранамічны дызайн.

Запечаных парасят і іншых вынаходстваў заўважана не было. Усё прыгожа, з багаццем выбару, але цалкам стрымана. Наведвальнікаў сустракаюць прадаўцы ў нацыянальных касцюмах, і ў цэлым прылаўкі і стойкі з дэгустацыямі стылізаваныя пад народныя матывы. Цешаць вока шмат'ярусныя караваі, вырабленыя з мастацкім майстэрствам.

Кошты цалкам прымальныя. Нешта купіць «на перакус» можна і за 40 капеек, а ў дыяпазоне да аднаго рубля - практычна ўвесь асартымент пірожных. Таксама вялікі выбар мясных і кулінарных вырабаў. У багацці свежыя садавіна і гародніна.

БелТА


У дзень выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, 17 лістапада, на выбарчых участках Міншчыны і паблізу ад іх разгарнулі работу 1150 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання.

Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяна Шаўцова. У райцэнтрах і буйных населеных пунктах гэтага рэгіёна непадалёку ад пунктаў галасавання будуць арганізаваныя міні-кірмашы. Тут наведвальнікам прапануюць прадукцыю сельскагаспадарчых перапрацоўчых прадпрыемстваў: мясную, малочную, рыбную, хлебную і іншую. На буйных выбарчых участках будзе арганізавана 65 выставак-продажаў кулінарных, кандытарскіх і булачных вырабаў, запланаваны таксама 73 дэгустацыі розных відаў прадукцыі з мяса птушкі, малака.

У Мінскай вобласці 17 лістапада будзе аб'яўлены адзіным днём зніжак на прадукцыю ад 10 да 30 %, у тым ліку на нехарчовыя тавары — да 20 %, на кулінарныя вырабы — ад 50 да 70 %. Акрамя таго, чакаецца розыгрыш бяспройгрышных латарэй, розныя прома-акцыі, работа фотазон. А для дзяцей разгорнуцца шматлікія атракцыёны.

— Гэта робіцца для зручнасці жыхароў Міншчыны, — падкрэсліла Таццяна Шаўцова, — каб можна было прыйсці на ўчастак прагаласаваць, а заадно набыць усё неабходнае па выгадных цэнах.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: zhanaqorgan-tynysy.kz

Загаловак у газеце: Адзіны дзень зніжак

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Грамадства

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Сёлетняя зіма на снег, скажам прама, зусім небагатая. Але ў лютым і сакавіку 1942 года, калі пра глабальнае пацяпленне ніхто і не чуў, снегу было вельмі шмат.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.