Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК


Работнікам сельскай гаспадаркі, арганізацый аграпрамысловага комплексу і фермерскіх гаспадарак

Дарагія працаўнікі сяла!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Вы працуеце ў адной з найважнейшых галін нацыянальнай эканомікі, забяспечваючы харчовую бяспеку, захоўваючы дастойныя пазіцыі краіны на міжнародным рынку. Сёння Беларусь уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі. Выбіраючы справай усяго жыцця гэту нялёгкую, але такую важную працу на сельскай ніве, вы па праве карыстаецеся ўсенароднай павагай, заслугоўваеце самыя шчырыя словы ўдзячнасці.

Дзякуй вам за адданасць роднай зямлі, беражлівыя адносіны да прыродных багаццяў нашай Беларусі, вернасць традыцыям самаахвярнага служэння на карысць сваёй краіны. У гэты святочны дзень жадаю вам, паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, увасаблення ў жыццё ўсіх намечаных планаў і нязменна багатых ураджаяў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».