Вы тут

Кіраўнік Магілёўскай вобласці прагаласаваў за кандыдата ў парламент датэрмінова


Ветлівыя усмешкі работнікаў выбарчай камісіі, стэнды з фотаздымкамі абраннікаў і іх невялічкім рэзюме, апранутыя ў камуфляжную форму выхаванцы тутэйшага ваенна-патрыятычнага класа на ўваходзе. Мы знаходзімся ў дзіцячым садку —школе №12 Магілёва, дзе размяшчаецца ўчастак для галасавання №32 —тут традыцыйна аддаюць свае галасы тыя, хто знаходзіцца на пасадзе губернатара. 


— Усяго на нашым выбарчым участку галасуе 2689 чалавек, — адзначае завуч школы, а на час выбараў  яшчэ і намеснік старшыні ўчастковай выбарчай камісіі Вольга Папова. — На раніцу 16 лістапада прагаласавала болей 20% выбаршчыкаў. Людзі ідуць актыўна. Тое, што тут звычайна галасуюць першыя асобы вобласці, для нас вельмі адказна. Таму мы заўсёды рыхтуемся вельмі грунтоўна.

Акрамя членаў выбарчай камісіі на месцах ужо і назіральнікі ад грамадскай арганізацыі «Белая Русь», БРСМ, прафсаюза, АБСЕ. Роўна ў 10 у дзвярах залы для галасавання з'яўляецца губернатар Магілёўскай вобласці Леанід Заяц са сваёй жонкай Алай Уладзіміраўнай. Яны вітаюцца з усімі,  бяруць бюлетэні і ідуць галасаваць. Сваё жаданне зрабіць гэта датэрмінова Леанід Заяц тлумачыць тым, што ў яго субота і нядзеля працоўныя дні і ён знайшоў найбольш вольны час, каб прыйсці на выбарчы участак і аддаць свой голас за кандыдата.

— Па законе кожны грамадзянін рэспубліцы Беларусь можа прымяніць свае законнае права прагаласаваць датэрмінова, — рэзюмуе ён.

 Што датычыцца якасцяў , якімі павінен валодаць дэпутат парламенту, губернатар на першае месца ставіць яго прафесіяналізм і жаданне прынесці карысць людзям.

— Той чалавек, за якога мы галасуем і абіраем у парламент, павінен валодаць вялікай эрудыцыяй, высокай дзяржаўнасцю, быць вядомым у грамадстве сваімі дзелавымі якасцямі, каб выбаршчыкі выразна ўяўлялі, за каго яны  аддаюць свае галасы. Кандыдат павінен быць кваліфікаваным спецыялістам у сваёй галіне, умець прымаць правільныя рашэнні, каб распрацоўваць законы, па якіх будзе жыць грамадства. У парламенце павінны быць падрыхтаваныя людзі, пісьменныя, выхаваныя у дусе патрыятызму, любові да сваіх грамадзян, каб максімальна эфектыўна выкарыстоўваць час, які яны будуць знаходзіцца на гэтай высокай выбарнай пасадзе.

 Дырэктар школы Маріна Зубарэнка запрасіла губернатара паглядзець школу і дзіцячы сад, які функцыянуе пры ёй. Усяго тут вучыцца 264 чалавекі і яшчэ 88 дзетак наведвае садок. Некалькі гадоў таму тут было адрамантаванае крыло, дзе знаходзіцца дзіцячы сад, а таксама фасад і актавая зала асноўнага корпуса ўстановы. А вось трэцяя чарга будаўніцтва дагэтуль яшчэ не рэалізавана. Гэта будынак, дзе знаходзяцца майстэрні, спартыўная зала і бібліятэка. Ён павінен пайсці пад знос і на яго месцы з'явіцца новы, падобны таму, дзе зараз знаходзіцца дзіцячы сад. Настаўнікі мараць, што там яшчэ з'явяцца цір і кабінет дапрызыўнай падрыхтоўкі. Але для гэтага патрэбны вялікія грошы. Губернатар асабіста пераканаўся, што школе патрэбна далейшая рэканструкцыя:

— Тут працуюць таленавітыя, прафесійна падрыхтаваныя настаўнікі і выхавацелі, — адзначыў ён. — Яны выхоўваюць маладое пакаленне ў дусе патрыятызму, любові да нашай радзімы. Нягледзячы на ўвесь той знешні парадак, які тут падтрымліваецца, праблемы ёсць. І трэба памагчы іх вырашыць. Мы ўмовіліся зрабіць гэта ўжо на наступны год. Створым усе умовы, каб гэта месца для ўсіх — і настаўнікаў, і выхаванцаў, было максімальна камфортным.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».