Вы тут

ЦВК: Абстаноўка на выбарчых участках спакойная


Абстаноўка на выбарчых участках спакойная. Нейкіх здарэнняў у ноч з 16 на 17 лістапада на іх не фіксавалася. Пра гэта журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, інфармуе БЕЛТА.


Фота БЕЛТА

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў штатным рэжыме. Як адзначыла Лідзія Ярмошына, скаргаў ад нацыянальных назіральнікаў не паступала.

"Пакуль абстаноўка абсалютна спакойная, - сказала яна. - Думаю, актыўнасць і звязаныя з гэтым пэўныя спрэчкі будуць нарастаць па меры набліжэння да 20.00, да завяршэння галасавання".

Лідзія Ярмошына дадала, што за мінулую ноч, па дадзеных органаў унутраных спраў, здарэнняў, звязаных з выбарамі, з выбарчымі ўчасткамі, зафіксавана не было.

Падчас брыфінгу яна праінфармавала, што за перыяд выбарчай кампаніі паступіла 938 зваротаў з нагоды агітацыі, парадку падліку галасоў і г.д.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».