Вы тут

Андрэйчанка: Дэпутаты не павінны займацца палітычным крытыканствам


На сталічным выбарчым участку №507 на гэты момант ужо прагаласаваў шэраг вышэйшых дзяржаўных асоб: старшыні абедзвюх палат парламента, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў, віцэ-прэм’еры Ігар Петрышэнка і Ігар Ляшэнка, а таксама старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка.


Журналісты спыталі некаторых з іх пра тое, якімі крытэрыямі яны кіраваліся пры сваім выбары і які парламент хацелі б бачыць у бліжэйшай будучыні.

«Выбары — гэта вельмі важнае грамадска-палітычнае мерапрыемства, і калі ўдзельнічаеш у такіх, заўсёды трэба кіравацца здаровым сэнсам, — лічыць спікер ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка. — Мы ўсе цудоўна разумеем — ад таго, хто пойдзе працаваць у парламент, у многім залежыць мір, стабільнасць у нашым грамадстве, законнасць, правапарадак, устойлівасць развіцця нашай краіны. А ад гэтага залежыць дабрабыт кожнай сям’і. Таму я кіраваўся тым, што чалавек зрабіў, якія ў яго дасягненні ў грамадскім жыцці, вытворчасці. І я ўбачыў такога кандыдата ў гэтым спісе, за яго прагаласаваў».

На пытанне, якім бачыць будучы парламент, Уладзімір Андрэйчанка адказаў: «Тыя, хто ў яго прыйдзе, павінны валодаць жыццёвым вопытам. Яны не павінны займацца палітычным крытыканствам, а павінны вырашаць канкрэтныя справы, якія накіраваны на развіццё нашай краіны і дасягненні вызначаных прыярытэтаў. Гэта пытанне занятасці, павышэння даходаў нашага насельніцтва, пытанні нарошчвання экспарту, прыцягнення інвестыцый. Гэта галоўнае. Будуць гэтыя пытанні вырашаныя, будзе і палітычная стабільнасць, будзе развівацца краіна».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.