Вы тут

Лукашэнка: Я не падпішу ніводны дакумент з Расіяй, калі ён будзе супярэчыць нашай Канстытуцыі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля галасавання на выбарах у парламент, што не будзе падпісваць ніводны з дакументаў аб паглыбленні інтэграцыі з Расіяй, калі ён будзе супярэчыць беларускай Канстытуцыі, інфармуе БЕЛТА.


"Ніводны з дакументаў не будзе падпісаны, калі ён будзе супярэчыць Канстытуцыі і фундаментальным прынцыпам жыцця нашага грамадства. А галоўныя прынцыпы - гэта незалежнасць і суверэнітэт", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Таму не трэба ніякай канспіралогіі, тут вядзецца усё адкрыта. Прэм'ер-міністр ўжо сказаў, гэта выпрацаваная пазіцыя: калі не будуць вырашаны нашы прынцыповыя пытанні (па пастаўках вуглевадародаў, адкрыццю як след рынкаў для нашых тавараў, зняцці бар'ераў і іншае), ніякія дарожныя карты не могуць быць падпісаныя".

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь - не нахлебніца і не хоча ёю быць. Ён прывёў у прыклад ЗША, якія пачалі гандлёвую вайну з Кітаем "з-за дэфіцыту ў гандлёвым балансе на сотні мільярдаў долараў". "А вы ведаеце, які дэфіцыт у гандлі ў нас з Расеяй? Пад дзевяць мільярдаў долараў штогод. Дзе мне ўзяць гэтыя дзевяць мільярдаў, каб заплаціць Расіі за тыя тавары, якія мы купляем? Гэтыя грошы трэба зарабіць на расійскім рынку. А нам выбудавалі бар'еры і не пускаюць туды па асобных відах тавараў. гэта правільна? Не. Вядома, мы з Расіяй ваяваць не будзем, як Амерыка з Кітаем. Але гэта няправільна", - перакананы кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, калі краіны ўступаюць у аб'яднанне, яны разлічваюць паступова палепшыць сваю эканоміку. "Што адбываецца ў нас? Нам кожны год падсоўваюць новыя ўмовы. І ў выніку мы ў эканоміцы пастаянна нешта губляем і губляем. Каму патрэбны такі саюз? - спытаў ён. - Вось наша пазіцыя. Пра гэта ведае Прэзідэнт Расіі. Мы з ім сябры, я шчыра магу гэта сказаць, ды яшчэ паболей. Ён мне можа сказаць".

Калі б гандаль з Расіяй быў больш-менш роўны, Беларусь магла б падцягнуць іншыя рынкі і стаць багацейшай, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Што гэта за саюз, калі мы кожны год губляем і ўмовы пагаршаюцца. Гэта ненармальна. Таму, калі казаць пра эканоміку, мы ні на што не прэтэндуем і нічога не просім. Мы патрабуем, як некалі мы дамаўляліся, роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання, проста людзей. Вось гэта будзе саюз. і тады вы ніколі камень не кінеце ў бок Расіі, ды і мы заўсёды будзем вітаць такі саюз. Таму не хвалюйцеся: я не меншы патрыёт, чым вы", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».