Вы тут

Ярмошына чакае, што пасля 13:00 яўка выбаршчыкаў перавысіць 50%


Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прагназуе, што ўжо пасля 13:00 можна будзе казаць аб яўцы вышэй за 50% на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Пра гэта яна заявіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", перадае БелТА.


"Падача інфармацыі цяпер будзе запавольвацца з-за таго, што ўчастковыя камісіі пачынаюць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме: выбаршчык актыўна пайшоў на ўчасткі. Таму мы і прэс-канферэнцыі праводзім на гадзіну пазней, - сказала Лідзія Ярмошына. - Думаю, ужо пасля гадзіны дня парадуем жыццесцвярджальнымі лічбамі. Магчыма, яны выйдуць ужо за 50%".

На дадзены момант парушэнняў у асноўны дзень галасавання не адзначана. "Я больш чым задаволена: пакуль у Цэнтральную камісію не паступае скаргаў. Гэта першыя выбары, калі ў 8 раніцы не было ніводнай скаргі ад нацыянальнага назіральніка, што яго не дапусцілі да назірання. Папракаць каго-небудзь у недэмакратычнасці, у тым, што ёсць перашкоды назіранню, проста несправядліва", - заключыла Лідзія Ярмошына.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?