Вы тут

Мясніковіч: Думаю, электроннае галасаванне ў Беларусі рэальна


Свой голас на выбарах у парламент аддаў і Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Журналісты спыталі пра яго меркаванне наконт электроннага галасавання: ці можа такое прыжыцца ў Беларусі?

«У нас выбары заўсёды праходзяць дастаткова арганізавана, сёлета інтарэс да іх павышаны, асабліва з боку моладзі, якая ўдзельнічае і ў якасці выбаршчыкаў (у нас, наколькі я ведаю, 48 кандыдатаў у дэпутаты ва ўзросце да 30 гадоў — гэта добры паказчык, значыць, маладыя людзі зацікаўленыя ўдзельнічаць у рабоце, у тым, каб лепш уладкаваць сваё жыццё), — адзначыў спікер верхняй палаты беларускага парламента. — Што тычыцца электроннага галасавання ў Беларусі, думаю, гэта рэальна. Спяшацца тут не трэба, трэба ўсё ўважліва паглядзець, праверыць. Напэўна, сярэдняе і старэйшае пакаленне, мне здаецца, пажадае галасаваць па-старому, а моладзь сёння ўся ў гаджэтах. Зусім нядаўна разлікі карткай былі для нас незразумелыя, а цяпер мы давяраем лічбавым тэхналогіям уласныя сродкі. Таму, думаю, і ўдзел у галасаванні з выкарыстаннем электронных сродкаў — недалёкая будучыня».

Міхаіл Мясніковіч дадаў, што Беларусь як ІТ-краіна, якая адкрыла біржу біткоінаў, павінна быць не апошняй і ў гэтым працэсе.

«Ужо асноўнае галасаванне па Савеце Рэспублікі скончылася, і калі прааналізаваць, то туды прыйшлі сапраўды вельмі годныя людзі, і яны прыйшлі асэнсавана, і выбіралі іх асэнсавана, бо некаторыя кандыдаты атрымалі падчас галасавання дастаткова „чорных шароў", — падзяліўся сваімі поглядамі на будучы склад парламента спікер верхняй палаты. — Іх абралі, але гэта азначае, што дэпутаты базавага ўзроўню, раённых і гарадскіх Саветаў, якія галасавалі за іх, ацэньвалі, наколькі патэнцыял таго ці іншага будучага сенатара будзе садзейнічаць таму, каб развіваліся рэгіёны. І мы як Савет Рэспублікі, як палата рэгіёнаў звярнулі ўвагу на гэта ўжо падчас мясцовых выбараў 2018 года. Тады ўжо быў прадэманстраваны прынцыповы падыход». Што да таго, якім павінен быць парламент, важна, каб ён працаваў канструктыўна, лічыць Міхаіл Мясніковіч.

«Часта прыходзіцца сутыкацца, недзе і ў нас, недзе ў нашых суседзяў, з вялікай колькасцю папулізму. Гэта не месца для шоу. Гэта цяжкая, складаная работа — у парламенце. Але яна ўсё больш патрабуе канструктывізму. Справа ў тым, што ў нас многія пытанні спачатку апрабуюцца праз пастановы ўрада, указы кіраўніка дзяржавы, а нормы, якія прайшлі такую праверку, потым закладваюцца ў заканадаўства, — патлумачыў Міхаіл Мясніковіч. — Зараз мы прынялі дакументы, якія тычацца Падатковага кодэкса, працуем над Грамадзянскім кодэксам, на падыходзе Кодэкс аб адукацыі».

Напрыканцы спікер дадаў, што беларусы «бачаць кандыдатаў наскрозь» і заўсёды выбіраюць годных.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.